19 красавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На журналіста Кастуся Жукоўскага зноў склалі пратакол

16
На журналіста Кастуся Жукоўскага зноў склалі пратакол
Кастусь Жукоўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Карэспандэнт здымаў матэрыял аб праблемах ткацкай фабрыкі і малаказавода ў Ветцы.

Гомельскаму журналісту-фрылансеру Канстанціну Жукоўскаму патэлефанаваў супрацоўнік Веткаўскага РАУС, паведаміў пра тое, што ў дачыненні да журналіста ў РАУС знаходзіцца адміністрацыйны матэрыял і запрасіў прыехаць, каб даць паказанні. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Міліцыянт пры гэтым спрабаваў гаварыць па-беларуску. Журналіст адмовіўся і патлумачыў, што не бачыць сэнсу даваць паказанні, бо ягоная справа замоўленая па званку зверху, і закон пры гэтым не дзейнічае.

«Чарговы званок аб складзеным пратаколе за тое, што я кажу праўду - звычайныя працоўныя будні беларускага фрылансера», - дадаў Жукоўскі.

У Ветцы журналіст здымаў матэрыял аб праблемах мясцовай ткацкай фабрыкі і малаказавода.

Нагадаем, нядаўна для складання пратаколу за журналісцкую дзейнасць Жукоўскага выклікалі ў Буда-Кашалёўскі РАУС. У райцэнтры з просьбе мясцовых жыхароў ён здымаў відэа аб праблемах на масласырзаводзе, работнікаў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт.

А на мінулым тыдні 20 студзеня ў судзе Кармянскага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да фрылансера. Паводле «традыцыйнага» артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) суд прыцягнуў яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу сумай 30 базавых адзінак. Жыхары Кармы ўсю восень мелі праблемы з забеспячэннем вадой і цяплом. Улады знайшлі вінаватага: фрылансера, які зняў аб гэтай праблеме відэа.

Таксама на мінулым тыдні Жукоўскі атрымаў праз пошту пастанову суда Калінкавіцкага раёна аб тым, што прызнаны правапарушальнікам і пакараны штрафам сумай 35 базавых адзінак, што складае 7,35 мільёна рублёў - таксама за журналісцкую працу.

Ужо 4 лютага суд Буда-Кашалёўскага раёна разгледзіць чарговую аналагічную адміністрацыйную справу ў дачыненні да Канстанціна Жукоўскага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках