20 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны мітынг у Воршы: Прадпрымальнікі патрабуюць скасавання ўказу №222

8

Дзесяткі прадпрымальнікаў выйшлі на акцыю пратэсту на Цэнтральным рынку ў Воршы.

Пратэстоўцы трымалі плакаты «Працу прадпрымальнікам» і «Скасаваць указ №222».

У сваёй заяве прадпрымальнікі падкрэслілі: «Мы паказваем ўсім, што мы не ў «адпачынках», а патрабуем скасаваць указ №222. Паглядзіце, колькі людзей сабралася!»

Відэа са стыхійнага мітынгу ІП у Оршы апублікаваў у Facebook лідар рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, паведамляе charter97.org.

Предприниматели Орши ответили заместителю министра торговли Карповичу на его лживое высказывание о "новогодних рождественских каникулах ИП". Внимание, видео!!!!!!

Опубликовано Анатолием Шумченко 5 января 2016 г.

«Прадпрымальнікі Воршы адказалі намесніку міністра гандлю Карповічу на яго хлуслівае выказванне аб навагодніх калядных вакацыях ІП», - напісаў Анатоль Шумчанка ў каментары да відэа.

Нагадаем, што з 1 студзені 2016 г. беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі №222, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

500 прадпрымальнікаў рынку ў Полацку апоўдні 16 кастрычніка пачалі страйкаваць ў знак пратэсту супраць масавых праверак, якія праводзяць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ. Сустрэча з адміністрацыяй не прынесла вынікаў. У раённай падатковай інспекцыі прадпрымальнікаў папярэдзілі пра тое, што праверкі прадоўжацца. Полацкія ІП не выключаюць новых акцый пратэсту.

З пачатку студзеня 2016 года на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках