25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага журналіста хочуць пакараць за «працу без акрэдытацыі»

Журналісту Канстанціну Жукоўскаму даслалі поштай два адміністрацыйныя пратаколы за «працу без акрэдытацыі».

Адзін з іх - за сюжэт «Пагоня цяпер - сімвал незалежнасці асобы, а не дзяржавы» - складзены маёрам Уладзімірам Паўлавічам з Калінкавіцкага РАУС, перадае «Белсат».

Такі ж пратакол даслаў і маёр Аляксандр Марозаў з Кармянскага РАУС. На гэты раз за сюжэт «Жыхары Кармы без вады з лістапада».

«Я з'яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам, у якасці дзейнасці пазначыў «журналістыку». Працую ў рамках закона, магу дасылаць матэрыялы каму хачу і куды хачу - законам не забаронена», - распавядае здзіўлены Кастусь Жукоўскі.

Журналіст кажа, што міліцыя топча яго права на працу і хоча пазбавіць яго і ягоных родных кавалка хлеба. Да таго ж і хлусіць, мяркуе Канстанцін Жукоўскі:

«Я паведаміў міліцыянту праз тэлефон, што з'яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам і працую як журналіст, але ён сказаў, што я не працую».

Цяпер Кастусь Жукоўскі задумваецца над тым, каб скасаваць статус ІП, бо ў ім «няма сэнсу». Пры гэтым адмаўляцца ад журналісцкай дзейнасці фрылансер не мае намеру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках