20 красавiка 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Джонсан: Расея рызыкуе стаць краінай-ізгоем

2
Барыс Джонсан: Расея рызыкуе стаць краінай-ізгоем

Атакі, учыненыя расейскімі самалётамі ў Сірыі, несумненна з'яўляюцца вайсковым злачынствам.

Пра гэта кіраўнік МЗС Брытаніі Барыс Джонсан заявіў у інтэрв'ю The Sun, паведамляе "Украінская праўда".

Паводле словаў Джонсана, у ягонай установы ёсць доказы таго, што напады, здзейсненыя расейскімі самалётамі ў Сірыі, несумненна з'яўляюцца вайсковым злачынствам.

"Яны кідаюць адну бомбу, а потым чакаюць гуманітарных супрацоўнікаў, якія прыбываюць, каб выцягнуць мірных жыхароў з-пад абломкаў, а потым праз пяць хвілінаў яны кідаюць яшчэ адну бомбу", – сказаў міністр.

"У нас ёсць доказы. У нас ёсць усе падставы меркаваць, што менавіта расейцы рабілі гэта. Мы стараемся ў поўнай меры гэта дакументаваць, таму што, на мой погляд, такія дзеянні несумненна з'яўляюцца вайсковым злачынствам", – дадаў ён.

Расея ўвесь час адмаўляе напады на цывільных асобаў у Сірыі, пастаянна паўтараючы, што яе мэтай з'яўляюцца толькі "тэрарысты".

Паводле ягоных словаў, Брытанія і ЗША шукаюць розныя метады для ўзмацнення ціску на Маскву.

"Стаўленне свету да Расеі пагаршаецца, і я думаю, шмат хто мяркуе, што РФ рызыкуе стаць краінай-ізгоем", – сказаў Джонсан.

"Урэшце, калі стратэгіяй Уладзіміра Пуціна ёсць веліч і слава Расеі, то ён рызыкуе ператварыць усё ў попел", – дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках