19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя выдаткі на кібербяспеку да 2020 года дасягнуць $100 мільярдаў

3
Сусветныя выдаткі на кібербяспеку да 2020 года дасягнуць $100 мільярдаў

Глабальны рынак тавараў і паслуг у сферы лічбавай бяспекі будзе расці ўдвая хутчэй рынку ІТ-паслуг.

Глабальны рынак тавараў і паслуг у сферы лічбавай бяспекі будзе расці ўдвая хутчэй рынку ІТ-паслуг і перасягне $100 млрд да 2020 года, прагназуюць экспэрты International Data Corporation (IDC).

У гэтым годзе кампаніі выдаткуюць на кібербяспеку $73,3 млрд, а сярэднегадавы рост да 2020 года складзе 8,3%, чакаюць аналітыкі, піша «Інтэрфакс».

«Рэальнасць такая, што кампаніі асцерагаюцца стаць ахвярамі наступнай масаванай кібератакі, - сказаў віцэ-прэзідэнт IDC Шон Пайк, які адказвае за прадукты ў сферы бяспекі. - Бяспека стала важным клопатам кіраўнікоў, якія патрабуюць разумнага расходавання сродкаў і максімальна эфектыўнага выкарыстання пастаноў аб абароне звестак».

Чакаецца, што ў 2016 годзе больш за ўсіх інвестуюць у кібербяспеку банкі ($8,3 млрд), а таксама прампрадпрыемствы і ўрады. На гэтыя сектара прыпадзе больш за траціну (37%) усіх сусветных выдаткаў на лічбавую бяспеку.

Блізу 45% бюджэту на бяспеку будзе выдаткавана на набыццё ІТ-паслуг, на другой пазіцыі стане набыццё ахоўнага ПЗ, трэцяй - купля апаратных праграм для бяспекі.

Найбуйнейшым рынкам лічбавай бяспекі ў 2016 годзе стануць ЗША ($31,5 млрд), на другім месцы - Заходняя Еўропа ($19,5 млрд), на трэцім - Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, які, як чакаецца, стане лідарам росту ў наступныя пяць гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках