Актывісты сабралі 10 тысяч подпісаў за нацыянальны сцяг
4- 19.10.2016, 17:07
- 22,100
Сёння заканчваецца збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зварот у Мінкультуры падтрымалі блізу 10 тысяч менчукоў, кажа адзін з арганізатараў звароту, лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, піша nn.by.
«Можна казаць пра 10 тысяч подпісаў. Лічба прыкладная пакуль, трэба яшчэ дакладна пералічыць, пераправерыць усе, але блізу 10 тысяч мы сабралі, - сцвярджае Дашкевіч. - Подпісы мы перадамо ў Міністэрства культуры. Плюс накіруем электронны зварот аб наданні нацыянальнаму сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Мінкультуры і ў Акадэмію навук».
Нагадаем, што акцыя збору подпісаў доўжылася месяц - з 19 верасня, Дня Сцягу (19 верасня 1991 г гістарычная сімволіка была прызнаная дзяржаўнай).
19 кастрычніка - апошні дзень збору подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг, за яго ўнясенне ў спіс нацыянальна-культурных каштоўнасцяў. І адначасова вядзецца сімвалічны збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, паводле якіх Украіна пераможа РФ».
Дашкевіч паведамляе, што дзейнічаюць наступныя пікеты.
1. Выхад з метро пл. Якуба Коласа - да 20:00.
2. Выхад з метро пл. Незалежнасці ў бок вакзала - да 20:00.
3. Выхад з метро Купалаўская ці Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» - да 22:00.
4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок чыгункі і Дома быту - з да 20:00.
5. Выхад з метро Малінаўка ў бок гіпермаркета «Прастор» - з 17:00 да 21:00.