19 красавiка 2024, Пятніца, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Брытаніі: «Развод» з Еўразвязам пачнецца да сакавіка 2017 года

Прэм'ер Брытаніі: «Развод» з Еўразвязам пачнецца да сакавіка 2017 года

Тэрэза Мэй назвала дакладныя даты пачатку працэдур у Brexit.

Лондан пачне канкрэтныя дзеянні, прадугледжаныя артыкулам 50 Лісабонскай дамовы, для выхаду з Еўрапейскага Звязу да сакавіка 2017 года, заявіла ў нядзелю брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй.

«Мы задзейнічаем да канца сакавіка наступнага года», - цытуе Reuters словы прэм'ера (пераклад - РБК).

Пры гэтым яна ўдакладніла, што захаванне добрых стасункаў з краінамі ЕЗ з'яўляецца адным з прыярытэтаў яе палітыкі. Мэй падкрэсліла, што Лондан хоча ўкласці «добрую ўгоду» з краінамі ЕЗ.

Раней яна заявіла, што збіраецца абвясціць аб увядзенні ў дзеянне «вялікага закона адмены», які зробіць Вялікую Брытанію зноў «суверэннай і незалежнай дзяржавай».

Гаворка ідзе пра скасаванне Акту аб еўрапейскіх супольнасцях 1972 года, які ўвёў у дзеянне заканадаўства Еўрапейскага Звязу на тэрыторыі Вялікай Брытаніі. Чакаецца, што брытанскі прэм'ер абвесціць аб увядзенні закона, які касуе Акт, на штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі ў Бірмінгеме ў нядзелю. Інфармацыя аб скасаванні гэтага Акту таксама будзе ўключаная ў штогадовую прамову каралевы.

Прэм'ер патлумачыла, што не збіраецца чакаць заканчэння парламенцкіх выбараў у Нямеччыне, якія пройдуць восенню наступнага года, для актывацыі артыкула 50 Лісабонскага пагаднення і дадала, што выбар часу для запуску працэдуры Brexit будзе грунтавацца на брытанскіх інтарэсах, а не на зручнасці еўрапейскіх краін. «Дзеянне законаў ЕЗ у Вялікай Брытаніі скончыцца», - рэзюмавала Мэй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках