23 красавiка 2024, aўторак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лондан паспрабуе захаваць гандлёвыя сувязі з Еўразвязам пасля выхаду з хаўрусу

2
Лондан паспрабуе захаваць гандлёвыя сувязі з Еўразвязам пасля выхаду з хаўрусу

Таксама Вялікая Брытанія мае намер узгадніць умовы свайго сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Улады Злучанага Каралеўства плануюць прадоўжыць актыўную гандлёвую палітыку з дзяржавамі-чальцамі ЕЗ пасля выхаду краіны з аб'яднання, заявіў у нядзелю кіраўнік міністэрства ў пытаннях Brexit Дэвід Дэвіс.

«Мы хацелі б максімальна захаваць свабодныя гандлёвыя стасункі паміж нашымі краінамі, пры гэтым не здраджваючы надзеі брытанскага народа на тое, што мы вернем у свае рукі паўнавартасны кантроль над усімі пытаннямі нацыянальнага характару», – сказаў Дэвіс, выступаючы на штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі Вялікай Брытаніі ў Бірмінгеме.

Між тым брытанскі міністр у міжнародным гандлі Ліам Фокс заявіў, што краіне будзе неабходна ўзгадніць умовы свайго сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) праз працэдуру Brexit, паведамляе «Інтэрфакс».

Як падкрэсліў Фокс у інтэрв'ю амерыканскай газеце Huffington Post, Брытанія не плануе падаваць новую заяўку ў арганізацыю, паколькі ўжо з'яўляецца «паўнавартасным і даўнім сябрам» СГА.

Такім чынам, у рамках перамоваў будуць закранутыя такія тэмы, як пералікі і стаўкі тарыфаў, а таксама іншыя эканамічныя пытанні, адзначае выданне.

Раней у нядзелю брытанская прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй заявіла, што ўлады краіны маюць намер актываваць артыкул 50 Лісабонскай дамовы, які прадугледжвае права выхаду краіны з Еўразвяза, да канца сакавіка 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках