28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla паказала ў дзеянні свой новы аўтапілот

13
Tesla паказала ў дзеянні свой новы аўтапілот

Агляд на 360 градусаў забяспечваюць аўтапілоту восем убудаваных камер.

З 20 кастрычніка ўсе аўтамабілі Tesla будуць выпускацца з цалкам аўтаномным убудаваным аўтапілотам. Праўда, працаваць ён зможа пасля таго, як будзе канчаткова пратэставаны, паведамляе афіцыйны сайт Tesla.

У кампаніі прагназуюць, што гэта адбудзецца да канца 2017 года.

Агляд на 360 градусаў аўтапілоту забяспечваюць восем убудаваных камер. Яны ахопяць далёкасць да 250 метраў.

Акрамя таго, самаход абсталяваны дванаццаццю ўльтрагукавымі сэнсарамі, якія змогуць выявіць мяккія і жорсткія перашкоды на адлегласці, удвая большай, чым далёкасць камер.

Таксама ў Tesla ёсць франтальны радар, які «бачыць» перашкоды на шляху аўто нават скрозь моцны лівень, у тумане і нават праз папярэдні аўтамабіль.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках