19 красавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія спадзяецца захаваць бязмытны гандаль з Еўразвязам і пасля Brexit

2
Брытанія спадзяецца захаваць бязмытны гандаль з Еўразвязам і пасля Brexit

Паводле словаў брытанскага міністра транспарту Крыса Грэйлінга, захаванне бязмытнага гандлю выгодна абодвум бакам.

Вялікая Брытанія захавае бязмытны гандаль з Еўрапейскім звязам пасля выхаду краіны з блоку.

Пра гэта заявіў міністр транспарту Брытаніі Крыс Грэйлінг, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Паводле словаў брытанскага міністра транспарту, захаванне бязмытнага гандлю выгодна абодвум бакам.

«Ніхто ў кантынентальнай Еўропе не пераможа ад скарачэння гандлю з Вялікай Брытаніяй», – падкрэсліў Грэйлінг.

Ён адзначыў, што Брытанія для Еўразвяза заўсёды была самым важным рынкам экспарту.

«Я заўсёды быў перакананы, што ў нас (з ЕЗ, – рэд.) захаваецца бязмытны гандаль, што ў нас будуць разумныя гандлёвыя дамовы, паколькі ў інтарэсах абодвух бакоў, каб гэта адбылося», – дадаў міністр транспарту Брытаніі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што брытанскія банкі могуць пераехаць у ЕЗ праз Brexit.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках