28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У французскім Кале адбыліся сутыкненні мігрантаў з паліцыяй

8

Група з некалькіх дзясяткаў мігрантаў закідала паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі.

У французскім лагеры для бежанцаў Кале, які ўлады плануюць закрыць у панядзелак, адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і мігрантамі, паведамляе тэлеканал ВВС.

ФОТА З САЙТА BBC.COM

Група з некалькіх дзясяткаў мігрантаў закідала супрацоўнікаў органаў правапарадку камянямі і бутэлькамі. Паліцыя адкрыла агонь і ўжыла дымавыя гранаты.

У лагеры ў горадзе Кале жыве блізу 9 тысячаў нелегальных мігрантаў з краінаў Афрыкі і Блізкага Усходу, якія спрабуюць патрапіць у Вялікую Брытанію праз Еўратунэль.

У верасні прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў пра дэмантаж лагера да канца 2016 года.

Мясцовыя ўлады выпусцілі тысячы ўлётак з папярэджаннем пра знос. Мігрантаў размяркуюць у розныя часткі краіны, дзе яны змогуць падаць прашэнне на атрыманне прытулку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках