19 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адпрацоўвае авіяўдары па Украіне з Беларусі

48
Расея адпрацоўвае авіяўдары па Украіне з Беларусі

У паветраннай прасторы Беларусі трэніраваліся наносіць масаваныя авіяўдары па ўкраінскіх стратэгічных аб’ектах.

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі, паведамляе liga.net.

«Кіраўніцтва РФ не адмаўляецца ад сваіх агрэсіўных планаў у дачыненні да Украіны і прадаўжае падрыхтоўку да магчымых шырокамаштабных наступальных дзеянняў супраць нашай дзяржавы», - заявіў ён.

«26 кастрычніка, выкарыстоўваючы абавязацельствы Рэспублікі Беларусь як саюзніцкай дзяржавы, расейскімі баявымі самалётамі ў паветранай прасторы Беларусі адпрацаванае пытанне ўмоўнага нанясення масіраваных авіяцыйных удараў па стратэгічных аб'ектах на тэрыторыі Украіны», - сказаў Скібіцкі.

Нагадаем, што ў верасні ў Чарнаморскім рэгіёне РФ прайшлі маштабныя вайсковыя вучэнні Каўказ-2016, у рамках якіх адпрацоўваліся варыянты магчымага вайсковага канфлікту РФ з NATO.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках