20 красавiка 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Спее новае пакаленне, якое неўзабаве выйдзе на вуліцы

7
Павел Севярынец: Спее новае пакаленне, якое неўзабаве выйдзе на вуліцы
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Са слоў палітыка, нацыя ўжо гатовая да масавых мірных пратэстаў.

Традыцыйная акцыя з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды» прайшла ў нядзелю, 30 кастрычніка, у Менску.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец пракаментаваў naviny.by шэсце на «Дзяды».

«Важна тое, што «Дзяды» ёсць, нават калі прыходзіць некалькі чалавек. Я памятаю Дзяды ў 1995 годзе, калі я студэнтам-першакурснікам удзельнічаў у іх. Там было некалькі соцень чалавек, і надвор'е было таксама не тое каб добрае, - сказаў Севярынец. - Але мы памятаем, што на наступны год выйшлі тысячы чалавек на акцыю ў абарону незалежнасці. Таму Дзяды - гэта такі агеньчык, які цепліцца, які тлее, гэта людзі, якія захоўваюць дух памяці. Таму хай сабе гэты дзень ціхі, сумны, але ён - светлы і вельмі значны для беларусаў. Тое, што сёння прыйшла палова людзей ва ўзросце, а другая палова - моладзь, балансуе сітуацыю. Гэта акцыя нацыянальнай памяці, якая з усялякай колькасцю будзе мець значэнне.

Мне здаецца, нацыя яшчэ рыхтуецца і яшчэ выспявае, і мы акурат у той фазе, калі спее новае пакаленне, якое павінна выйсці на вуліцы. Так было ў 1995 годзе, калі здавалася, што нацыянальны рух ужо знішчылі, але праз год выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Так і цяпер мне здаецца, што ўсе гэтыя вышыванкі, беларусізацыя, канцэрты на стадыёнах - усё гэта рыхтуе пакаленне ў палітычным плане, якое і выйдзе на вуліцу неўзабаве», - адзначыў Севярынец.

«Дзяды» штогод адзначаюцца ў Беларусі 2 лістапада. Прадстаўнікі апазіцыі да дня памяці продкаў арганізуюць традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках