20 красавiка 2024, Субота, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» стаў манапалістам у тэле- і радыёэфіры

18
«Белтэлекам» стаў манапалістам у тэле- і радыёэфіры

Міністэрства інфармацыі атрымала долю ў «Радыё Бі Эй», «Рускае Радыё» і «Космас ТВ».

Міністэрства інфармацыі стала ўладальнікам долей у двух радыёстанцыях і адным кабельным аператары Беларусі. Гэта вынікае з пастановы «савета міністраў» №794 ад 30 верасня, піша tut.by.

Урад даручыў перадаць у аператыўнае ўпраўленне Міністэрства інфармацыі долі ў статутным фондзе трох прадпрыемстваў, што знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр».

Гэта беларуска-амерыканскае сумеснае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл» (доля Мінінфарма складзе 34%, што адпавядае ўнёску ў статутны фонд сумаю 44,2 тыс. даляраў); ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы «Рускае радыё»(34% і 367,2 беларускі рублёў); ТАА «Космас ТВ Медыя» (29% і 58 беларускіх рублёў).

Справа ў тым, што з 3 кастрычніка 2016 года «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» далучыўся да «Белтэлекама». Такім чынам «Белтэлекам» стаў манапалістам у трансляцыі эфірнага радыё і ТВ. Паводле прыблізных ацэнак кампаніі, паслугамі эфірнай тэлевізіі ў Беларусі карыстаецца блізу паўмільёна чалавек.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках