25 красавiка 2024, Чацвер, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качыньскі: У польскім войску будуць суперсучасныя верталёты

6
Качыньскі: У польскім войску будуць суперсучасныя верталёты
Яраслаў Качыньскі
ФОТА: PIOTR SMOLIŃSKI

Гелікоптэры будуць здольныя выконваць мноства баявых задач.

Пагадненне з французскім бокам аб набыцці 50 верталётаў для польскага войска не было дасягнутае праз вялікія рознагалоссі, заявіў лідар кіроўнай партыі Польшчы «Права і Справядлівасць» Яраслаў Качыньскі. Паводле ягоных слоў, у хуткім часе для польскага войска будуць знойдзеныя сучасныя, шматмэтавыя верталёты, паведамляе «Радио Польша».

Раней Міністэрства развіцця Польшчы прыняло пастанову не прадаўжаць перамовы з французскай кампаніяй Airbus Helicopters аб куплі для польскага войска 50 верталётаў Caracal. Кошт кантракту павінен быў скласці 13,5 млрд злотых (блізу 3 млрд еўраў). Перамовы пачаліся ў канцы верасня 2015 года. Супраць кантракту, напрыклад, выступала кіроўная партыя «Права і справядлівасць», а таксама прафзвязы, якія працуюць на заводах, чые прапановы былі адхіленыя - PZL Mielec, Sikorsky з верталётам Black Hawk, які належыць амерыканскай карпарацыі, і PZL Świdnik, якая належыць Leonardo Helicopters, што прапануе машыны AW149.

ФОТА: THIERRY CHESNOT/GETTY IMAGES

«Верталёты Caracal не зрабілі б прарыву, калі казаць пра бяспеку нашага войска. На ўзбраенні ў самога французскага войска не так шмат такіх верталётаў, яно таксама выкарыстоўвае верталёты іншых тыпаў. У нас будуць, я спадзяюся, вельмі сучасныя верталёты, можна нават сказаць, суперсучасныя, здольныя выконваць мноства баявых задач. Вядома, гэта будзе праз нейкі час, але Caracal таксама не павінны былі быць дастаўленыя ў Польшчу адразу ж», - растлумачыў кіраўнік партыі «Права і справядлівасць».

Адзначым, у адказ на прыпыненне перамоваў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд скасаваў візіт у Польшчу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках