28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітаму амапаўцамі падлетку далі два гады «хіміі»

79
Збітаму амапаўцамі падлетку далі два гады «хіміі»
Аляксандр Харута (злева) і Алег Шарко

Менавіта такое пакаранне для Аляксандра Харуты запатрабаваў дзяржабвінаваўца.

1 лістапада суд Цэнтральнага раёна Менска вынес прысуд Аляксандру Харуту, якога абвінавачвалі ў нападзе на супрацоўніка АМАПу. 17-гадовага падлетка прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведамляе «Радыё Свабода».

Менавіта такое пакаранне ўчора запрасіла пракурор. Максімальны ж тэрмін, які пагражаў хлопцу паводле артыкула 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), - шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Мама падлетка хадайнічала аб вызваленні сына ад крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 118 КК (Вызваленне непаўналетняга ад крымінальнай адказнасці).

Хатняя хімія, да якой прысудзілі падлетка, прадпісвае, што ён павінен вяртацца дадому адразу пасля вучобы, хлопцу нельга наведваць забаўляльныя мерапрыемствы, ездзіць за мяжу, нельга адключаць тэлефон (у любы момант яму могуць патэлефанаваць і ўдакладніць, дзе ён знаходзіцца).

Фота: «Радыё Свабода»

Нагадаем, увечары 18 ліпеня 17-гадовы Аляксандр Харута і яго 16-гадовы сябар выпілі на набярэжнай каля вадасховішча Дразды каля 300 грамаў гарэлкі, іх паклікалі супрацоўнікі АМАПу, але хлопцы паспрабавалі ўцячы. Падлеткаў пагрузілі ў аўтазак, каб даставіць у РУУС Цэнтральнага раёна для складання пратаколу. У аўтазаку, як сцвярджае Аляксандр, у яго пацямнела ў вачах і закалола сэрца. Ён устаў, машыну скаланула, і хлопец зваліўся на аднаго з амапаўцаў. Той адштурхнуў яго назад, Аляксандр падаўся ў напрамку аднаго, які прыўстаў, каб яго ўтрымаць. Гэтыя дзеянні, на думку хлопцаў, супрацоўнікі АМАПу расцанілі як спробу супраціву.

У цяпер ужо былога супрацоўніка АМАПу Алега Шарко іншая версія. На судзе ён распавёў, што ў момант нанясення ўдару Аляксандр Харута выгукнуў: «Валі смецце!». Ён сцвярджае, што калі абвінавачаны ўстаў, спецаўтамабіль ехаў прама, нікуды не паварочваючы.

- Ён ударыў мяне кулаком правай рукі ў верхнюю губу. Раніцай я зняў пабоі і напісаў заяву на яго.

У сваім апошнім слове падлетак толькі папрасіў прабачэння:

- Прабачце, я быў у стане алкагольнага ап'янення.

Прысуд падлетку вынес суддзя Валерый Есьман, які раней быў у спісе не ўязных у краіны Еўразвяза і ЗША праз удзелу ў рэпрэсіях грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках