29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі РФ і Беларусі адправіліся на «славянскае брацтва» ў Сербію

8
Дэсантнікі РФ і Беларусі адправіліся на «славянскае брацтва» ў Сербію

Акрамя асабістага складу пад Бялград перакідваюцца тры баявыя машыны БМД-2.

Больш за 250 расейскіх і беларускіх вайскоўцаў адправіліся ў Сербію для ўдзелу ў вучэннях «славянскае брацтва 2016», якія пройдуць 2-15 лістапада пад Бялградам, паведамляе interfax.by са спасылкай на дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны РФ.

«Расейскія і беларускія дэсантнікі трыма самалётамі Іл-76МД вылецелі з аэрадрома Іванава-Паўночнае ў раён правядзення вучэнняў «славянскае брацтва 2016». Самалётам вайскова-транспартнай авіяцыі РФ трэба будзе даставіць больш за 250 расейскіх і беларускіх вайскоўцаў на аэрадром Батайніцу, размешчаны ў 25 кіламетрах ад Бялграда», - паведамілі ў дэпартаменце.

У Мінабароны ўдакладнілі, што акрамя асабістага складу ў Сербію перакідваюцца тры баявыя машыны БМД-2, чатыры квадрацыклы, беспілотны лятальны апарат «Тахіён», машына сувязі і забеспячэння палётаў на базе ГАЗ-66, а таксама розная вайскова-тэхнічнае маёмасць.

Міжнародныя тактычныя вучэнні «славянскае брацтва 2016» пройдуць з 2 да 15 лістапада пад Бялградам, у іх возьмуць удзел падраздзяленні ўзброеных сілаў Расеі, Беларусі і Сербіі. Першыя вучэнні «славянскае братэрства» праводзіліся летась на палігоне Раеўскі пад Новарасейскам на базе горнага злучэння ВДВ. Сёлета кіраўніцтва вучэнняў цалкам ускладзенае на Мінабароны Сербіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках