19 красавiка 2024, Пятніца, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стане месцам правядзення вучэнняў «Славянскае братэрства»

15
Беларусь стане месцам правядзення вучэнняў «Славянскае братэрства»

Вучэнні «Славянскае братэрства – 2017» з удзелам расейскіх, сербскіх і беларускіх вайскоўцаў пройдуць у чэрвені 2017 года ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, паведамляе Інтэрфакс-АВН.

Міжнародныя тактычныя вучэнні «Славянскае братэрства – 2016» праходзяць з 2 да 15 лістапада пад Белградам, у іх бяруць удзел падраздзяленні Узброеных сіл Расеі, Беларусі і Сербіі. За ходам актыўнай фазы вучэнняў назіраюць афіцыйныя прадстаўнікі блізу 30 краін.

«Наступныя вучэнні «Славянскае братэрства» Рэспубліка Беларусь будзе браць у сябе ў чэрвені 2017 года, гэтыя мерапрыемствы запісаныя ў планы міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва трох краін. Мы пакуль не вызначалі тэматыку гэтага вучэння, але я думаю, што яна таксама будзе насіць антытэрарыстычную накіраванасць», - сказаў Белаконеў.

Ён дадаў, што такія вучэнні дазваляюць адпрацаваць сістэму сумеснага кіравання войскамі, азнаёміцца з методыкай падрыхтоўкі спецпадраздзяленняў сваіх партнёраў, а таксама асвоіць новыя тэатры вайсковых дзеянняў.

Першыя вучэнні «Славянскае братэрства» праводзіліся ў 2015 годзе на палігоне Раеўскі пад Наварасейскам на базе горнага злучэння ВДВ. Сёлета кіраўніцтва вучэнняў цалкам ускладзена на Мінабароны Сербіі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках