20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны кампутар, які чытае па вуснах

Створаны кампутар, які чытае па вуснах

Навукоўцы з Оксфардскага ўніверсітэта стварылі кампутарную праграму, здольную чытаць па вуснах з дакладнасцю да 93,4%.

Распрацоўка заснавана на выніках даследавання, якія паказалі, што людзі па руху вуснаў лепш распазнаюць доўгія словы. Таму замест таго, каб ідэнтыфікаваць кожнае слова па-асобнасці, алгарытм аналізуе цэлыя сказы, а затым выкарыстоўвае метады глыбокага навучання, каб расшыфраваць кожнае слова, піша lenta.ru.

Глыбокае навучанне — разнавіднасць машыннага навучання, якое прадугледжвае выкарыстанне шматузроўневых нейронавых сетак. Нейронавыя сеткі ўяўляюць сабой матэматычныя мадэлі, якія сімулююць працэс навучання чалавека.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках