20 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча прыцягнуць Турцыю да будаўніцтва БелАЭС?

14
Лукашэнка хоча прыцягнуць Турцыю да будаўніцтва БелАЭС?

Беларусь і Турцыя падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне ядзернай энэргетыкі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства энэргетыкі Беларусі.

«11 лістапада 2016 года, падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, плануецца падпісанне пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання ядзернай энэргіі ў мірных мэтах», - гаворыцца ў паведамленні.

З беларускага боку пагадненне падпіша першы намеснік міністра энэргетыкі Леанід Шэнец, з турэцкага - міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турэцкай Рэспублікі Берат Албайрак.

Як удакладнілі ў Мінэнэрга, пагадненнем прадугледжваецца развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фундаментальных і прыкладных даследаванняў і распрацовак у галіне мірнага выкарыстання атамнай энэргіі, у тым ліку, у выбары пляцовак, праектаванні, будаўніцтве, эксплуатацыі, мадэрнізацыі, выпрабаванні і тэхнічным абслугоўванні атамных электрастанцый і даследчых рэактараў. Акрамя таго, пагадненне закранае сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, распрацоўкі перадавых і інавацыйных атамных рэактараў і тэхналогій ядзернага паліўнага цыкла і іншыя кірункі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках