29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестары бягуць з Беларусі

8
Інвестары бягуць з Беларусі

Аб'ём замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі ў студзені—верасні знізіўся на 2,4 млрд даляраў.

За студзень—верасень 2016 года ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 6,3 млрд. даляраў ЗША інвестыцый, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для параўнання: гэты паказчык за аналагічны леташні перыяд склаў 8,7 млрд. Такім чынам, за год аб'ём замежных інвестыцый знізіўся на 2,4 млрд даляраў.

За дзевяць месяцаў бягучага года асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расейскай Федэрацыі (49,1% ад усіх паступіўшых інвестыцый), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (18,7%), Кіпра (7,8%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 5,1 млрд. даляраў ЗША (летась — 5,5 млрд), або 81,6% ад усіх паступіўшых замежных інвестыцый.

За студзень—верасень 2016 года арганізацыямі рэспублікі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 2, 9 млрд. даляраў ЗША (у студзені—верасні 2015 года — 3,9 млрд).

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі краіны былі накіраваныя суб'ектам гаспадарання Расейскай Федэрацыі (54,9% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (22,3%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (11,4%).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 91,2% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках