19 красавiка 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пробашч парафіі святога Валянціна: Cа святам чыноўнікі змагаюцца дарма

5
Пробашч парафіі святога Валянціна: Cа святам чыноўнікі змагаюцца дарма
ФОТА З САЙТУ KRYNICA.INFO

Замест гэтага трэба навучыць дзяцей разуменню хрысціянскай любові.

Вельмі лёгка ўзяць і забараніць. Так пракаментаваў Krynica.info намер віцебскіх абласных улад забараніць святкаванне ў школах Дня святога Валянціна і дзень Усіх святых пробашч парафіі святога Валянціна ў Смалявічах айцец Андрэй Квяцінскі.

З ягоных слоў, калі дзень усіх Святых сапраўды мае паганскія карані і нясе ў сабе дэструкцыйныя змены, то Дзень святога Валянціна — гэта хрысціянскае свята. «І яго можна святкаваць. Толькі трэба навучыць дзяцей разуменню менавіта хрысціянскай любові, бо ёсць шмат розных мадэляў любові ў свеце. Трэба навучыць, што любоў у чыста спажывецкім сэнсе — дрэнная, а ахвярная любоў, якая не шукае свайго, а хоча дабра іншаму — тая любоў, якую прапагандаваў святы Валянцін, — гэта хрысціянская любоў. І такой мадэлі любові акурат і не стае ў сучасным свеце», — мяркуе святар.

Таму, мяркуе суразмоўца, святкаванне Дня святога Валянціна менавіта па-хрысціянску, а не па-спажывецку, наадварот было б карысным для дзяцей. «Таму гэта проста нейкае непаразуменне. Гэта проста выліванне дзіцяці разам з вадой», — падкрэсліў айцец Андрэй.

І калі, мяркуе пробашч парафіі святога Валянціна, з Хэлоўінам з доляй здаровага сэнсу варта змагацца, то са святым Валянцінам чыноўнікі змагаюцца дарма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках