29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Askanews: Штучны інтэлект становіцца звышчалавечым

3
Askanews: Штучны інтэлект становіцца звышчалавечым

Звышчалавечы штучны інтэлект - гэта штосьці, што выходзіць за межы традыцыйнага разумення робата.

«З аднаго боку, “Тэрмінатар” і “Матрыца”, з другога – C-3PO і R2-D2 з “Зорных войнаў”. Прыйшла наша чарга выбіраць, але гэта і ёсць будучыня». Жарты ў бок, без лішніх перабольшанняў можна сказаць, што будучыня чалавецтва ўжо наступіла ў нашым жыцці на планеце Зямля і ў поўнай меры развіваецца, асвойваючы так званы звышчалавечы штучны інтэлект. Гэта нешта, што выходзіць за межы традыцыйнага разумення робата – «агенты і артэфакты, здольныя вучыцца, успрымаючы інфармацыю з рэальнага свету, як студэнты, слухаць, разумець людзей, станавіцца аб'ектамі любові і даверу», піша Askanews (пераклад – inosmi.ru).

Гэта значны скачок наперад, гэта ўжо не надзея на невядомае: пра тое, як да сёння развіваўся штучны інтэлект, апавёў 10 лістапада ў Вене перад аўдыторыяй, якая складаецца з навукоўцаў, даследнікаў і журналістаў з усяго свету, прафесар Аляксей Самсонавіч на панэльнай дыскусій МІФІ, аднаго з галоўных расейскіх універсітэтаў, якія займаюць асноўнае месца ў свеце з яго пяццю інстытутамі, дзе вядуцца распрацоўкі ў сферы кіберінтэлекту, нанатэхналогій, біямедыцыны, лазера і плазмы, а галоўным чынам, у галіне ядзерных даследаванняў.

Заснаваны ў 1942 годзе, з некалькімі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў сваім складзе, сярод якіх і распрацоўнік лазера Басаў, МІФІ (расшыфроўваецца як Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут) з 2008 года стаў нацыянальным расейскім цэнтрам ядзерных даследаванняў. Ён супрацоўнічае з універсітэтамі больш як паловы свету, у тым ліку з італьянскімі (Палерма, Генуя, Бальцана і Турын), тут вучыцца 23% студэнтаў з іншых краінаў, палова з якіх не з краінаў СНД, выкладае міжнародны прафесарскі склад найвышэйшага ўзроўню, напрыклад, з такіх інстытутаў, як французскі CNRS, а таксама з галоўных універсітэтаў англасаксонскага свету.

Унікальная сістэма даследаванняў, дзе апошнія распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту, мэтай якога з'яўляецца стварэнне «памочнікаў су-робатаў як прадаўжэння нашых целаў, якія кантралююцца пры гэтым нашым мозгам», як тлумачыць Самсонавіч, улічваюць экалагічны складнік у вывучэнні аналагічных навуковых перадавых тэхналогій. Усе задачы – глабальныя, ад антыастэроідных місій (пры сутыкненні з Зямлёй астэроіда памерам 1 км адбылася б сусветная катастрофа, 100 метраў – лакальная, а астэроід памерам 10 км знішчыў бы ўсю біясферу) да пратонатэрапіі для лячэння раку шляхам паскарэння пратонаў, як у Еўрапейскім цэнтры ядзерных даследаванняў, толькі з больш нізкім коштам і ў вельмі абмежаваных прасторах.

Нанаэлектроніка: тут мы вяртаемся на дарожную карту для стварэння штучнага звышрозуму. Прафесар Уладзімір Лабуноў прэзентуе эвалюцыю чыпа, ад «крамянёвай» эры да яшчэ недаследаваных прастораў свядомасці. Дастаткова сказаць, што адметнай асаблівасцю першага чыпа быў адзіны транзістар, а цяперашнія чыпы здольныя змяшчаць да 7 мільярдаў транзістараў. «У дзесяцігоддзе 2020 – 2030 гадоў, – прадказвае Лабуноў, – убудаваныя ў чып мікрасхемы будуць мець тыя самыя здольнасці, што і чалавечы мозг. Першым крокам будзе якраз укараненне штучнага інтэлекту ў існыя чыпы для выкарыстання ў далейшым усіх магчымасцяў двухмерных матэрыялаў, пачынаючы з графену, каб атрымаць у выніку чыпы такой прадукцыйнасці ў любой сферы выкарыстання».

Калі вярнуцца да асноўнага зместу венскай канферэнцыі МІФІ «Адукацыя і навуковыя даследаванні ў сферы развіцця і бяспекі», то размова галоўным чынам ішла пра ядзерную галіну і ўсе ейныя магчымыя віды прымянення – ад крыніцаў энэргіі (паводле ацэнак МІФІ, сучасныя станцыі вытрымліваюць нават кібератакі, якія будуць здольныя, як максімум, прывесці да іх адключэння) да тэрарыстычных пагрозаў, дзе прапануецца ўзмоцнена працаваць над метадамі выяўлення радыеактыўных матэрыялаў іншай прыроды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках