24 красавiка 2024, Серада, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус схадзіў на зборы ў войска і застаўся без заробку

31
Беларус схадзіў на зборы ў войска і застаўся без заробку

У ваенкамаце перад зборамі запэўнілі, што заробак за час аддачы «доўгу Радзіме» павінен выплачвацца.

«У ліпені прыйшла позва з ваенкамата з паметкай «тэрмінова», — распавёў чытач onliner.by пад нікам Semachka, які ў выніку адправіўся служыць. — Паўстала пытанне з нагоды аплаты гэтых збораў. Патэлефанаваў у офіс на сваю працу і ўдакладніў, ці будзе мне яна. На што мне адказалі, што не будзе. У ваенкамаце падняў гэтае пытанне. Там мяне пераканалі, што аплата будзе, і назвалі закон».

Пазней выявілася, што хлопец працаваў паводле дамовы падраду. А гэта зусім не кантракт, прапісаны ў законе.

Служба скончылася, хлопец вярнуўся на працу.

— Далі дакументы ў ЖКГ для пераліку і на працу для аплаты. У дзень выдачы заробку грошы не аддалі і потым — таксама.

Маладзён пачаў разбірацца, патэлефанаваў у офіс і даведаўся, што аплаты не будзе.

— Выявілася, што я не першы і не апошні — фірма раней плаціла работніку, але міністэрства грошы не вяртала. Выяўляецца, калі ты працуеш паводле дамовы падраду, то ты ніхто — і табе аплаты не будзе.

Далей была паездка ў ваенкамат.

— Мне давалі розныя тэлефоны, начальнікаў фінансавай службы і фінансістаў. Нарэшце там таксама нічога добрага не сказалі. У ваенкамаце ўсе былі ў шоку, яны ўпершыню з такім сутыкаюцца. Я і сам прачытаў законы, там пра дамову падраду нічога не сказана. Так што дапамажыце разабрацца, а то стаў «чалавекам другога гатунку», як пачуў у ваенкамаце.

Па каментар журналісты звярнуліся да юрыста:

— Часткай другой артыкула 339 Працоўнага кодэкса ўстаноўленая гарантыя абароны работніка, закліканага на вайсковыя або спецыяльныя зборы, ад звальнення з працы на ініцыятыву наймальніка ў сувязі з выкананнем работнікам вайсковага абавязку. Ахоўны перыяд устанаўліваецца з дня атрымання позвы аб прызыве на зборы да дня вяртання з вайсковых і спецыяльных збораў. Забарона звальнення работніка распаўсюджваецца на ўсіх наймальнікаў незалежна ад формы ўласнасці, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гэтая забарона не дзейнічае пры скасаванні працоўнай двмовы па падставе, прадугледжанай пунктам арт.42 Працоўнага кодэкса, у выпадку ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва ці іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка. Акрамя гэтага, работнік, прызваны на вайсковыя і спецыяльныя зборы, можа быць звольнены паводле іншых падставаў, устаноўленых заканадаўствам аб працы, у тым ліку на ўласнае жаданне, у выпадку заканчэння тэрміну працоўнай дамовы пры абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў, пры пэўных варунках.

Кампенсацыя выдаткаў наймальніка, звязаных з гарантаваннем іх работніку ў адпаведнасці з артыкулам 339 Працоўнага кодэкса, праводзіцца ў парадку, устаноўленым пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь №1642 «Аб фінансаванні мерапрыемстваў, звязаных з выкананнем грамадзянамі Рэспублікі Беларусь воінскага абавязку». Кампенсацыя расходаў арганізацый (за выключэннем бюджэтных арганізацый) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту вайсковымі камісарыятамі і воінскімі часткамі ў межах сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь і іншым дзяржаўным органам, у якіх прадугледжаная вайсковая служба.

У гэтай сітуацыі трэба звярнуць увагу, што працоўная дамова адрозніваецца ад грамадзянска-прававых дамоваў, зместам якіх таксама можа быць працоўная дзейнасць, напрыклад — ад дамовы падраду.

Пры ўкладанні працоўнай дамовы работнік знаходзіцца пад абаронай працоўнага заканадаўства і афіцыйна ўважаецца ў штаце арганізацыі. Працоўныя стасункі, заснаваныя на грамадзянска-прававой дамове, Працоўным кодэксам не рэгулююцца.

Калі замест працоўнай дамовы ўкладаецца грамадзянска-прававая дамова (дамова падраду), то гэта азначае, што працаўнік павінен выканаць пэўную працу ў загадзя абумоўлены тэрмін, не падпарадкоўваючыся правілам ўнутранага распарадку. Работніку не трэба вылучаць працоўнае месца або сацыяльны пакет. Адрозніваецца ў гэтым выпадку і парадак аплаты ягонай працы.

Такім чынам, дамова падраду не з'яўляецца працоўнай дамовай, а значыць, гарантыі, прадугледжаныя арт.339 Працоўнага кодэкса, на работнікаў, якія ўклалі дамову падраду, не распаўсюджваюцца.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках