7 снежня 2025, Нядзеля, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Лукашэнка захрас ва ўтопіі

10
Барыс Жаліба: Лукашэнка захрас ва ўтопіі
БАРЫС ЖАЛІБА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Насамрэч беларусаў чакае яшчэ большае падзенне рэальных заробкаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў доктар эканамічных навук прафесар Барыс Жаліба, каментуючы сённяшнюю заяву прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова аб тым, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-кастрычніку 2016 года знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,8%.

- Чаму ўлады наважыліся прызнацца ў абрынанні ВУП?

- Штомесяц Белстат нам дае гэтыя звесткі. Ён даваў за паўгода і далей дадаваў па месяцу. Гэта ж як лічыцца: скажам, калі кастрычнік уключылі яны, значыць, за 10 месяцаў гэтага года атрыманы ВУП параўноўваем са звесткамі мінулага года, натуральна, гэты паказчык змяняецца. Улада не прызнаецца, гэта Белстат фіксуе і публікуе, проста канстатаваў прэм'ер.

Іншае пытанне ў тым, што ўрад разлічваў на памяншэнне глыбіні падзення ВУП за кошт таго, што Расея кампенсуе недапастаўкі нафты, якія ў нас ідуць з ліпеня, але толькі ў тым выпадку, калі Беларусь выплаціць пазыку за газ да 21 кастрычніка.

Быццам бы бакі дамовіліся, але як паказвае практыка, пазыка не выплачаная, яна ўжо складае 300 мільёнаў даляраў, у выніку Расея не кампенсуе недапастаўкі на нашы НПЗ, а наш ВУП моцна залежыць ад прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахіма». Праз тое, што заводы незагружаныя, ВУП да канца года прадаўжае падаць, улады ж разлічвалі, што ён будзе меншы, не мінус 2,8%, а мінус 1,5%.

- Якія будуць наступствы сталага зніжэння ВУП?

- Будзе прадаўжацца зніжэнне рэальнага заобку, нашы замеры цягам года паказваюць, што рэальна наяўныя даходы насельніцтва знізіліся на 7,2%, на жаль, гэтая тэндэнцыя застанецца да канца года. Таксама будзе прадоўжанае скарачэнне працоўнага персаналу, пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў і гэтак далей.

На фоне адсутнасці поспеху з дамоўленасцямі з Расеяй наконт нафты і газу, заявы Лукашэнкі аб тым, што маўляў мы павінны выйсці на $500 у наступным годзе, гэта, вядома, нерэальна, гэта ўтопія.

Гэта было сказана, каб «узбадзёрыць» насельніцтва, не больш таго, можна сказаць, такое «слабае суцяшэнне».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках