25 красавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея не дамовіліся пра «канфіскат» з Калінінградскай вобласці

8
Беларусь і Расея не дамовіліся пра «канфіскат» з Калінінградскай вобласці

Суд Еўразійскага эканамічнага саюза плануе вынесці пастанову ў справе аб канфіскацыі беларускай мытняй тэхнікі да канца лістапада.

Пра гэта паведамілі ў судзе, які прыступіў у аўторак у другой палове дня да разгляду справы, піша ТАСС.

«Паводле рэгламенту справа павінна быць разгледжаная да 1 снежня», — адзначылі ў судовай інстанцыі.

У першай палове дня суд ЕўрАзЭС не мог прыступіць да разгляду справы фактычна праз хадайніцтвы, якія ўносіліся беларускай стараной. Спачатку намеснік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі падаў хадайніцтва аб спыненні разгляду заявы Расейскай Федэрацыі аб парушэнні Беларуссю Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе і асобных пунктах Мытнага кодэкса Мытнага саюза. Пасля больш чым двухгадзіннай нарады ў закрытым рэжыме суддзі адхілілі хадайніцтва.

Затым прадстаўнік Беларусі падаў хадайніцтва аб выключэнні з матэрыялаў справы, якія, са слоў Тушынскага, носяць абмежаваны да распаўсюджвання характар. Гэта хадайніцтва таксама было адхіленае. Супраць задавальнення абодвух хадайніцтваў у судзе выступіў заяўнік ў асобе намесніка міністра юстыцыі РФ Максім Траўнікаў.

Раней Тушынскі заявіў, што беларуская старана не прызнае фактаў канфіскацыі тэхнікі з Калінінградскай вобласці. Тушынскі адзначыў, што «ў прыродзе не існуе, актаў аб канфіскацыі». Беларускі суд, з ягоных словах, разглядаючы справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, «не здолеў знайсці асобу, якая парушыла заканадаўства». «У выніку судом была прынятая пастанова аб вяртанні нячыйнай маёмасці», — удакладніў журналістам намеснік міністра юстыцыі Беларусі.

У суд звярнулася Міністэрства юстыцыі РФ, якое заявіла, што ў канцы 2014 — пачатку 2015 года мытнымі органамі Беларусі былі неабгрунтавана прынятыя пастановы аб арышце і рэалізацыі бытавой тэхнікі, якая належыць расейскім гаспадарчым суб'ектам, і перавазілася аўтамабільным транспартам з тэрыторыі Калінінградскай вобласці на астатнюю частку Расейскай Федэрацыі. Расейская старана просіць суд выявіць факт невыканання Беларуссю дамовы аб ЕўрАзЭС, артыкулы 125 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, артыкулаў 11 і 17 Пагаднення аб узаемнай адміністрацыйнай дапамозе мытных органаў дзяржаў-чальцоў Мытнага саюза ад 21 траўня 2010 года.

У снежні 2014 года беларуская мытня затрымала 38 самаходаў з грузамі ад больш чым 10 калінінградскіх кампаній, вытворцаў тэлевізараў і прымачоў сігналаў лічбавай тэлевізіі. Падставай для канфіскацыі, паводле звестак беларускай мытні, стала недэклараванне (недакладнае дэклараванне) тавараў. У Гандлёва-прамысловай палаце Калінінградскай вобласці паведамілі, што ўся электроніка, затрыманая беларускімі мытнікамі, была вырабленая легальна ў вобласці, і перавозілася на законных падставах. Паводле ацэнак калінінградскіх уладаў, агульная сума страт рэгіянальных кампаній склала амаль 500 млн рублёў. Беларускія экспэрты і сілавікі мяркуюць, што Расея такім чынам легалізуе ў Мытным саюзе прывезены з Кітаю тавар, каб не плаціць ПДВ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках