24 красавiка 2024, Серада, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння нарадзіўся выбітны дзеяч беларускага нацыянальнага руху Вінцэнт Гадлеўскі

6
Сёння нарадзіўся выбітны дзеяч беларускага нацыянальнага руху Вінцэнт Гадлеўскі
ВІНЦЭНТ ГАДЛЕЎСКІ

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, які ўваходзіў у Раду БНР, адным з першых пачаў весці набажэнствы на беларускай мове.

Вінцэнт Гадлеўскі нарадзіўся 16 лістапада 1888 года ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губерні. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, а затым Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Петраградзе.

Пасля пасвячэння ў святары служыў у Менскім кафедральным касцёле, адзін з першых святароў, хто пачаў весці набажэнствы на беларускай мове, піша сайт jivebelarus.net.

Браў актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці - уваходзіў у склад Рады БНР, удзельнічаў у заснаванні і кіраўніцтве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў газету "Крыніца".

Калі Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, быў арыштаваны за нацыянальна-палітычную дзейнасць у 1925 годзе, асуджаны ўмоўна, але ў 1927 арыштаваны зноў, павінен быў адбыць 2 гады зняволення ў Варшаве. Пасля вызвалення пераехаў у Вільню, дзе прадаўжаў публіцыстычную і асветніцкую дзейнасць, удзельнічаў у заснаванні Беларускага каталіцкага выдавецтва, пераклаў на беларускую мову Новы Запавет. Заснаваў арганізацыю "Беларускі Нацыянальны Фронт", да 1939 выдаваў аднайменную газету, у якой друкаваў і ўласныя артыкулы, многія з якіх не страцілі актуальнасці да сёння.

З пачаткам Другой сусветнай вайны пераехаў у Варшаву, дзе існаванне "Беларускага Нацыянальнага Фронту" з'яўлялася прыкрыццём для падпольных арганізацый. Цягам першых ваенных гадоў працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры ў Берліне, заснаваў Беларускую Незалежную Партыю ў Варшаве. З 1941 г працаваў у Менску на ніве асветы, пры Генеральным камісарыяце Беларусі быў галоўным школьным інспектарам, сябрам Галоўнай Рады Беларускай Народнай самапомачы. Стварыў і кіраваў падпольнай арганізацыяй "Беларускі Цэнтральны фронт". Займаўся стварэннем кіроўнага цэнтра Беларускага супраціву.

24 снежня 1942 года быў арыштаваны нямецкімі паліцаямі і ў той жа дзень расстраляны ў Трасцянцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках