29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажароўскі: Аварыя пад Варонежам – чарговы «званочак» для БелАЭС

15
Ажароўскі: Аварыя пад Варонежам – чарговы «званочак» для БелАЭС
АНДРЭЙ АЖАРОЎСКІ

На расейскай АЭС-2006 выйшаў з ладу такі ж эксперыментальны энэргаблок, што і прадугледжаны праектам у Астраўцы.

Пра гэта для «Беларускага партызана» піша вядомы расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

На расейскай «АЭС-2006» у Новаваронежы адбылася першая сур'ёзная аварыя. 10 лістапада новы энэргаблок быў адключаны ад сеткі праз адмову электрычнага генератара. Пашкоджанае электраабсталяванне мае патрэбу ў замене, а энэргаблок у доўгатэрміновым рамонце.

Толькі праз тыдзень «Расатам» афіцыйна пацвердзіў, што на нядаўна дабудаваным 6-м энэргаблоку Новаваронежскай АЭС адбылася аварыя, у выніку якой пашкоджаны электрагенератар.

Статар генератара будзе заменены. Сярод магчымых прычын аварыі - дэфект канструкцыі электраабсталявання, парушэнні пры яго мантажы або эксплуатацыі. Калі расследаванне выявіць памылкі, дапушчаныя пры праектаванні, гэта пацягне неабходнасць замены электрагенератараў на ўсіх аднатыпных АЭС, якія будуюцца, у тым ліку на Беларускай.

Першы ў свеце энэргаблок з фактычна эксперыментальным абсталяваннем апынуўся не працаздольным, як і папярэджвалі экспэрты Беларускай антыядзернай кампаніі.

Шосты энэргаблок Новаваронежскай АЭС (НВ АЭС) пачаў выдаваць электраэнэргію ў жніўні гэтага года. 26 кастрычніка ён быў выведзены на 100-адсоткавую магутнасць у рэжыме даследча-прамысловай эксплуатацыі. Прапрацаваўшы на намінальнай магутнасці 2 тыдні энэргаблок быў адключаны ад сеткі. Паводле апублікаванаму праз тыдзень пасля аварыі паведамленню на сайце станцыі «ў ноч на 10 лістапада 2016 г. падчас правядзення выпрабаванняў энэргаблока №6 НВАЭС адбылася адмова электрычнага генератара, што прывяло да адключэння энэргаблока ад сеткі», «аптымальным тэхнічным развязаннем, што мінімальна ўплывае на тэрміны завяршэння выпрабаванняў энэргаблока, быў прызнаны другі варыянт з заменай статара генератара». Пры гэтым, дырэктар АЭС Уладзімір Кухараў мяркуе, што «ў адмове асобных элементаў абсталявання няма нічога незвычайнага».

Гэта меркаванне пацвярджае асцярогі праціўнікаў расатамаўскай будоўлі на тэрыторыі Беларусі аб тым, што невыпрабаванае абсталяванне можа працаваць ненадзейна.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі ад сведак, пры аварыі адбылося дзве адмовы: за збоем генератара рушыла ўслед адмова рэзервовага трансфарматара. Але запусціліся рэзервовыя дызель-генератары, і станцыя не апынулася абяскроўленай. Так што 10 кастрычніка мы былі ў кроку ад практычнага выпрабавання іншых новаўвядзенняў - сістэмы пасіўнага адводу цяпла, а можа, і хваленай пасткі расплаву рэактара. Але, магчыма, гэтыя невыпрабаваныя сістэмы гэткія ж ненадзейныя, як новы электрагенератар.

Новае - не значыць добрае, папярэджвалі раней праціўнікі небяспечнага эксперыменту будаўніцтва «АЭС-2006».

У гэтай сітуацыі пацешнымі выглядаюць словы новага генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксея Ліхачова, сказаныя падчас нядаўняга наведвання беларускай атамнай будоўлі каля Астраўца: «асабліва важна, што праект будаўніцтва Беларускай АЭС мае рэферэнтны (эталонны) праект, рэалізаваны ў Расеі - гаворка ідзе пра энэргаблок №6 Новаваронежскай АЭС».

Цяпер застаецца гадаць, ці будзе эксперыментальны электрагенератар Беларускай АЭС гэткі ж капрызны, як на Новаваронежскай.

Яшчэ варта адзначыць, што цяпер зноў пацвердзілася вядомая закрытасць «Расатама». Паводле традыцыі, афіцыйнае паведамленне аб здарэнні з'явілася толькі ўчора, праз тыдзень пасля падзеі. Цяжка выказаць здагадку, якая была б затрымка інфармацыі аб аварыі з сур'ёзнымі радыяцыйнымі наступствамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках