16 красавiка 2024, aўторак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У смартфонах на Android дадалі паўнавартасную беларускую мову

6
У смартфонах на Android дадалі паўнавартасную беларускую мову
Фото: cnet.com

Цалкам беларускамоўнымі можна зрабіць, напрыклад, Samsung Galaxy A7 і Samsung Galaxy J5.

Уладальнікі некаторых смартфонаў з аперацыйнай сістэмай Android 6.0.1 і далей звярнулі ўвагу, што з апошнім абнаўленнем тэлефона ў налады дадалася паўнавартасная беларуская мова, піша nn.by.

Пры яе абранні становіцца «беларускім» увесь тэлефон - арыгінальныя праграмы змяняюць назву на беларускую.

Каб выбраць беларускую мову трэба адкрыць Settings («Настройкі») - Language and Input («Мова і ўвод») - Language («Мова»). Першай у спісе варыянтаў будзе адлюстроўвацца беларуская мова, калі яна даступная для вашага тэлефона, альбо балгарская (калі беларускай няма).

Таксама можна ў суседнім меню клавіятуры дадаць беларускую раскладку.

На якіх смартфонах ужо даступная беларуская мова? Напрыклад, у Samsung Galaxy A7 (A710F) і Samsung Galaxy J5 (J510F) яна сапраўды ёсць. А вось у самых дарагіх мадэлях накшталт Samsung Galaxy S7 пакуль няма.

У маскоўскай службе падтрымкі «Самсунг» не змаглі падаць спіс мадэляў смартфонаў, якія падтрымліваюць беларускую мову. Кансультант параіў правяраць кожную мадэль уручную - маўляў, прашыўка у кожнага смартфона розная.

Такая сітуацыя і з іншымі брэндамі - Huawei, Lenovo і іншымі.

Карыстачу, які перавёў свой тэлефон з расейскай на беларускую мову, трэба быць гатовым, што некаторыя праграмы стануць англамоўнымі. Справа ў тым, што большасць дадаткаў спрабуе адкрыцца на «мове прылады» - беларускай. Але калі адпаведнай моўнай версіі няма, адкрываецца па-ангельску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках