19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прагназуе захаванне цэнаў нафты ніжэй за $60 да 2021 года

4
МВФ прагназуе захаванне цэнаў нафты ніжэй за $60 да 2021 года

У дакладзе адзначаецца, што ў 2016 годзе сярэдняя цана барэля складзе $43.

Сусветныя цэны нафты застануцца ніжэй за адзнаку $60 за барэль аж да 2021 года, вынікае з апублікаванага сёння дакладу Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), прысвечанага стану эканомікі краін Блізкага Усходу, паведамляе РБК.

У дакладзе адзначаецца, што ў 2016 годзе сярэдняя цана барэля складзе $43, а ў 2017 годзе вырасце да $51, аднак далейшы рост коштаў будзе абмежаваны.

У той жа час экспэрты МВФ прызнаюць, што глабальныя рызыкі, звязаныя з магчымымі перабоямі паставак нафты, а таксама павышэннем эфектыўнасці здабычы сланцавай нафты ў ЗША, могуць прывесці як да значнага павышэння нафтавых каціровак, так і да іх падзення.

Экспэрты міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch чакаюць, што цана барэля нафты маркі Brent у 2017 годзе складзе ў сярэднім $45, а ў 2018 годзе — $55.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках