29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Аброва: Як палеская вёска АМАПаўцаў збівала

25
Бунт у Аброва: Як палеская вёска АМАПаўцаў збівала
Фото: «Радыё Свабода»

Сілавікі настолькі не чакалі адпору вясковых жыхароў, што нават страцілі табельную зброю пры «навядзенні парадку».

У 1997 годзе жыхары вёскі Аброва Івацэвіцкага раёна разграмілі АМАПаўцаў, якія «прыехалі наводзіць парадкі», паведамляе «Радыё Свабода».

Нядаўні выпадак, калі суд у Менску прызнаў 17-гадовага юнака вінаватым у нападзе на супрацоўніка АМАПу, ажывіў інтэрнэт-дыскусіі аб узаемаадносінах міліцыянтаў і грамадства.

Журналісты наведалі вёску Аброва, якая славіцца ў Івацэвіцкім раёне сваёй ваяўнічасцю, і даведаліся, чаму ж жыхары 20 гадоў таму напалі на АМАПаўцаў.

Сёння нідзе ў інтэрнэце немагчыма знайсці згадванне аб тым канфлікце жыхароў Аброва з АМАПам. Аднак, першы ж вясковец, з якімі пагутарылі журналісты ў вёсцы, распавёў, што міліцыянтаў вяскоўцы білі на вяселлі ў яго сям'і:

«Мой сын ажаніўся тады. У вёсцы было 4 вяселлі. І вось гэты АМАП прыехаў парадкі наводзіць - хапалі тых, хто выпіў ды п'яны... А народ на вяселлі падвыпіўшы быў, як далі ім... Ну іх збілі тады капітальна... Яны самі вінаватыя, цяжарную жанчыну, здаецца, ўдарылі...»

Другі жыхар вёскі, Іван, пацвердзіў, што канфлікт тады сапраўды падняўся быццам бы праз тое, што міліцыянты штурхнулі цяжарную жанчыну.

Сведкі тых падзей распавядаюць, што нават аброўскія жанчыны і дзеці беглі збіваць АМАПаўцаў. Жанчыны, якія тады былі на вяселлях на высокіх абцасах, здымалі чаравікі і білі абцасамі фары і мігалкі на аўто, на якіх прыехалі міліцыянты.

Жыхары вёскі кажуць, што АМАПаўцы тады былі настолькі разгубленыя, што, уцякаючы, страцілі пісталеты. Праўда, зброю ім потым вярнулі.

Але, як ні дзіўна, пакараныя тады былі не палешукі, а самі АМАПаўцы, маўляў, некарэктна паводзілі сябе з аднавяскоўцамі, кажуць жыхары Аброва.

Мясцовая прэса пісала тады, што «П'яная вёска напала на АМАП», аднак цяпер пра тую бойку няма ніводнай згадкі ў інтэрнэце.

Слава ваяўнічага народа дагэтуль бяжыць перад аброўцамі - у гэтай вёсцы і цяпер з насцярожанасцю прымаюць кожнага немясцовага чалавека.

Тым не менш, цяпер гэтая аддаленая ад райцэнтра 500-гадовая вёска паступова руйнуецца. Хоць тут жыве больш за тысячу жыхароў, колькасць іх змяншаецца - цяпер тут больш за 120 закінутых дамоў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках