19 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве загадчык паліклінікі затрыманы пры атрыманні хабару

19
У Магілёве загадчык паліклінікі затрыманы пры атрыманні хабару

З ягонага кабінета канфіскаваная значная сума гатоўкі.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, 21 лістапада загадчык паліклінікі ў сваім кабінеце атрымаў грошы ад непрацуючага магілёўца за спрыяльнае развязанне пытання аб выдачы даведкі аб стане здароўя без праходжання медыцынскай камісіі для кіроўцы.

«У далейшым падчас агляду службовага кабінета службовай асобы аператыўнікамі БЭЗ выяўленыя і канфіскаваныя даляры ЗША, еўры, расейскія і беларускія рублі на агульную суму ў эквіваленце больш за 6,5 тысячы даляраў ЗША», - сказаў першы намеснік начальніка УУС Аляксандр Васільеў.

З ягоных слоў, папярэднія аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы даюць дастатковыя падставы меркаваць, што выяўленыя грашовыя сродкі атрыманыя злачынным шляхам, а сам затрыманы цягам доўгага перыяду часу неаднаразова атрымліваў хабар ад грамадзян за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю. Цяпер супрацоўнікі ўправы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС выяўляюць іншых асоб, якія маюць дачыненне да злачыннай дзейнасці гэтага кіроўнага работніка.

У сваю чаргу супрацоўнікі Управы Следчага камітэта Магілёўскай вобласці распачалі і расследуюць справу ў дачыненні да загадчыка паводле часткі 1 артыкула 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках