19 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Старэйшую дачку Карымава атруцілі

79
СМІ: Старэйшую дачку Карымава атруцілі
Гульнара Карымава

Гульнару Карымаву 5 лістапада таемна пахавалі ў Ташкенце, а яе магілу зруйнавалі.

Старэйшая дачка былога прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гульнара памерла 5 лістапада. Прычынай смерці стала атручванне, паведамляе сайт centre1.com са спасылкай на ананімную крыніцу ў Службе нацыянальнай бяспекі (СНБ) Узбекістана.

Паводле звестак журналістаў, 44-гадовая Гульнара той самай ноччу была пахаваная на могілках «Мінор» у Ташкенце, а яе магілу зруйнавалі.

Інфармацыя пра смерць дачкі Карымава з'явілася і ў сацыяльных сетках.

Апарат прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан не дае каментароў з гэтай нагоды.

Як вядома, падчас прэзідэнцтва Іслама Карымава ягоная дачка ўважалася за найбольш уплывовага ва ўладзе чалавека. Яе нават разглядалі як пераемніцу бацькі ў кіраванні краінай. У 2013 годзе разгарэліся некалькі карупцыйных скандалаў у Еўропе, звязаных з яе імем. У Швайцарыі былі арыштаваныя яе рахункі, на якіх было амаль 800 млн даляраў. У Швэцыі пачалі расследаваць справу аб атрыманні Карымавай хабару на 320 млн даляраў ад швэдска-фінскай тэлекамунікацыйнай кампаніі TeliaSonera за ліцэнзію на працу ва Узбекістане.

У 2014 годзе Гульнара Карымава папала пад хатні арышт дома, у Ташкенце. Апошнія два гады пра яе было амаль не чуваць. Пасля смерці Іслама Карымава 2 верасня Гульнара і яе дзеці не з'явіліся на пахаванні ў Самаркандзе. А будучы кіраўнік краіны Мірзіёеў, выказваючы ў парламенце спачуванні сям'і Карымава, не згадаў імя Гульнары, а толькі сказаў пра ягоную дачку Лолу.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках