29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўны гарадзенец трымаў цэлы склад боепрыпасаў

12
Беспрацоўны гарадзенец трымаў цэлы склад боепрыпасаў

Жыхара Горадні затрымалі за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

«Беспрацоўны жыхар Горадні ў вёсцы Пракаповічы Гарадзенскага раёна зладзіў у арандаваным памяшканні на тэрыторыі СВК «Гарадзенскі» склад боепрыпасаў. Праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі проціпяхотную і мінамётную міны, 19 гранат, 3 гранатомётныя выстрэлы, 5 выбухоўнікаў, 4 трацілавыя шашкі, 500 г пораху, састаўныя часткі стралковай зброі і 638 патронаў рознага калібру часоў Вялікай Айчыннай вайны», - адзначылі ў МУС.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) КК Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках