20 красавiка 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter выпадкова заблакаваў старонку свайго заснавальніка

Twitter выпадкова заблакаваў старонку свайго заснавальніка
Фота: AFP

Старонку Джэка Дорсі заблакавалі ў выніку «ўнутранай памылкі», ён быў недаступны блізу 15 хвілін.

Твітэр аднаго з заснавальнікаў сацыяльнай сеткі Twitter і кіраўніка кампаніі Джэка Дорсі быў часова заблакаваны вечарам 22 лістапада, піша The Verge (пераклад – interfax.ru).

Як удакладніў сам Дорсі, яго старонку @jack заблакавалі ў выніку «ўнутранай памылкі», ён быў недаступны блізу 15 хвілін. Як менавіта адбылася тэхнічная накладка, не тлумачыцца.

Twitter раней не раз крытыкавалі за тое, што не спяшаецца блакаваць карыстальнікаў, якія прапагандуюць экстрэмісцкія і варожыя погляды. У сувязі з гэтым у лістападзе кампанія пачала актыўнае блакаванне прыхільнікаў амерыканскага руху «альт-правых» (альтэрнатыўныя правыя, alt-right). Між іншым, была выдаленая старонка Рычарда Спенсера, вядомага амерыканскага нацыяналіста, які выступае за перавагу белай расы.

Альтэрнатыўныя правыя - гурты прыхільнікаў крайне правых поглядаў, адмаўляюць пануючы кансерватызм у Злучаных Штатах. У альт-правых няма аформленай ідэалагічнай праграмы, хоць вядома, што яны абвяшчаюць нацыяналізм белых людзей у якасці падмурка ідэалогіі. Ім таксама прыпісваюць ісламафобію, сэксізм, антысемітызм, этнанацыяналізм, традыцыяналізм. Альт-правыя выступаюць супраць іміграцыі, мультыкультуралізму і паліткарэктнасці, яны актыўна падтрымалі кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трампа на выбарах у ЗША. Альт-правыя, будучы некалі нішавай субкультурай, прыцягнулі ў рух новых людзей і выйшлі на нацыянальную палітычную сцэну ў 2015 годзе. Іх рупарам у СМІ з'яўляецца сайт Breitbart News.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках