28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны акумулятар, які зараджаецца за некалькі секунд

19
Створаны акумулятар, які зараджаецца за некалькі секунд
Фота: University of Central Florida

Смартфон з такой крыніцай сілкавання будзе здольны прапрацаваць тыдзень, а зараджацца ў лічаныя секунды.

Група навукоўцаў з Універсітэта Цэнтральнай Фларыды распрацавала новы метад вытворчасці гнуткіх звышкандэнсатараў, піша Engadget (пераклад – lenta.ru). Смартфон з такой крыніцай сілкавання будзе здольны прапрацаваць тыдзень, а зараджацца ў лічаныя секунды.

Адрозненне звышкандэнсатара ад звыклага акумулятара ў тым, што ён захоўвае зарад на паверхні. Для вытворчасці звышкандэнсатараў выкарыстоўваліся мільёны нітак таўшчынёй у нанаметр, пакрытых тонкай пласцінай з графену. Гэта забяспечвае высокую шчыльнасць энэргіі і удзельную магутнасць, а таксама паскораны трансфер электронаў для хуткай зарадкі.

«У выпадку з партатыўнымі электроннымі прыладамі нашы матэрыялы пераўзыходзяць традыцыйныя ў шчыльнасці энэргіі, удзельнай магутнасці і стабільнасці жыццёвага цыклу», — кажа адзін з галоўных удзельнікаў даследавання Ніцін Чудхары.

Навукоўцы называюць сваю распрацоўку «пацвярджэннем канцэпцыі» і плануюць запатэнтаваць новы метад стварэння звышкандэнсатараў. Спецыялісты спадзяюцца, што іх крыніца сілкавання атрымае шырокае распаўсюджванне і будзе ўжывацца не толькі ў смартфонах, але і ў іншых сферах.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках