23 красавiка 2024, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая работніца банка змяніла знешнасць, каб зняць з чужога рахунку больш за $120 тысяч

3
Былая работніца банка змяніла знешнасць, каб зняць з чужога рахунку больш за $120 тысяч

Але жанчына пралічылася: яна замовіла грошы ў банку, патэлефанаваўшы са свайго мабільнага тэлефона.

Былая работніца банка змяніла знешнасць, каб зняць з чужога рахунку больш за $120 тыс., паведаміла БелТА намесніца пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч.

«Былая супрацоўніца банка надзела парык і вельмі ярка нафарбавала твар. Такім чынам яна хацела адпавядаць знешнасці кліента банка, з рахунку якога забірала грошы паводле падробленага пашпарту. Справа кваліфікаваная паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі і перададзена ў суд. Жанчына віну прызнае цалкам, аднак адмаўляецца даваць паказанні», - паведаміла Вікторыя Кунцэвіч.

Да 2014 года жанчына працавала з віп-кліентамі ў сталічным банку. Яна нямала ведала пра іх рахункі і сумы. У траўні 2016 года яна скарысталася падробленымі дакументамі, змяніла знешнасць і зняла значную суму грошай аднаго з кліентаў. Але жанчына пралічылася: яна замовіла грошы ў банку, патэлефанаваўшы са свайго мабільнага тэлефона. Так праваахоўнікі яе вылічылі. Усяго жанчыне ўдалося зняць блізу 3 тыс. еўра, 20 тыс. расейскіх рублёў і $121 600. Пры ператрусе ў махляркі выявілі толькі $55 тыс. Санкцыі ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйнай суме) прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках