28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб БелАЭС

10
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб БелАЭС
ФОТА: ВАЛЕРЫЙ ЧУМАКОЎ

Рэзалюцыя мае патрабаванне гарантыі адпаведнасці Астравецкай АЭС міжнародным стандартам.

Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой выказваецца ўстурбаванасць у сувязі з бяспекай БелАЭС, якая будуецца ў Астраўцы, а таксама ў сувязі з прабуксоўкай дэмакратычных працэсаў у Беларусі, піша a target="_blank" href=http://ru.delfi.lt/news/politics/evroparlament-vyrazil-obespokoennost-v-svyazi-s-bezopasnostyu-belaes.d?id=72983430>delfi.lt.

У рэзалюцыі, якую ў чацвер падтрымалі 468 чальцоў ЕП, не падтрымаў 21 еўрапарламентар, а яшчэ 93 чальцы ЕП устрымаліся, ёсць заклік да Рады Еўрапейскага Звязу (ЕЗ) і Еўракамісіі (ЕК) увесь час падымаць падчас камунікацыі з Беларуссю і Расеяй пытанне аб бяспецы БелАЭС, а умовамі выдачы макрафінансавай дапамогі ЕЗ дамагацца ад Беларусі выканання міжнародных стандартаў, правядзення так званых стрэс-тэстаў атамнай станцыі.

Рэзалюцыя таксама ўтрымлівае патрабаванне гарантыі адпаведнасці АЭС міжнародным стандартам. «ЕП (...) устурбаваны праблемамі з бяспекай, што выклікае БелАЭС, якая будуецца ў Астраўцы - менш, чым за 50 км ад Вільні, сталіцы Літвы, і зусім недалёка ад мяжы з Польшчай, і падкрэслівае, што пры правядзенні гэтага праекта ў жыццё, патрабуецца пільны міжнародны нагляд з мэтай забеспячэння, каб праект адпавядаў міжнародным патрабаванням і стандартам ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя», - падкрэсліваецца ў гэтым дакуменце ЕП, які не з'яўляецца юрыдычна абавязковым.

У рэзалюцыі нямала крытыкі на адрас Беларусі і ў сувязі з палітычнай сітуацыяй. ЕП звяртае ўвагу на тое, што з 1994 года ў Беларусі не было свабодных і сумленных выбараў, а на прэзідэнцкіх «выбарах» 2015 года і парламенцкіх выбарах 2016 года не быў дасягнуты дастатковы прагрэс, не былі прынятыя пад увагу заўвагі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, іншых еўрапейскіх структур аб тым, што ў краіне не забяспечваюцца дэмакратычныя свабоды.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках