19 красавiка 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору

8
Ва Украіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору

Памяць памерлых ад голаду ва Украіне ў 1921-1922-м, 1932-1933-м і 1946-1947-м гадах шануюць штогод у чацвёртую суботу лістапада.

Сёння, 26 лістапада, ва Украіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору.

Згодна з указам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ад 26 лістапада 1998 года, памяць памерлых ад голаду ў 1921-1922-м, 1932-1933-м і 1946-1947-м гадах шануюць штогод у чацвёртую суботу лістапада.

Указам №480/2016 ад 1 лістапада 2016 года цяперашні кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка 26 лістапада загадвае прыспусціць на тэрыторыі ўсёй краіны ўкраінскі сцяг і абмежаваць правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў. Акрамя таго, а 16.00 будзе абвешчаная агульнанацыянальная хвіліна маўчання.

Самым масавым быў Галадамор 1932-1933 гадоў. Ва Украіне ён расцэньваецца як акт генацыду ўкраінскага народа, распачаты кіраўніцтвам ВКП (б) і ўрадам СССР шляхам арганізацыі штучнага масавага голаду, які прывёў да шматмільённых чалавечых ахвяр у сельскай мясцовасці на тэрыторыі Украінскай ССР. Са словаў кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці Уладзіміра Вятровіча, 81% украінцаў уважаюць Галадамор за генацыд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках