28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Некалі Зямля была аранжавая

17
Навукоўцы: Некалі Зямля была аранжавая
ФОТА: NASA

Зямля цягам некалькіх тысячагоддзяў знаходзілася ў аранжавай смузе.

Адразу пасля з'яўлення планета Зямля мела аранжавы колер. Пра гэта паведамілі спецыялісты з NASA, паведамляе Gogetnews.

Паводле інфармацыі ад навукоўцаў, Зямля цягам некалькіх тысячагоддзяў знаходзілася ў аранжавай смузе. Прычынай гэтаму служыла вялікая колькасць касмічнага пылу на арбіце, які збіраўся праз сілу прыцягнення.

Акрамя таго, гэтая тэорыя таксама ўключае ў сябе і працэс фармавання Месяца, які таксама можа быць звязаны з адыходамі, якія выдзяляюцца ў атмасферу на ранніх стадыях развіцця нашай планеты.

Навукоўцы таксама адзначылі, што падобная смуга атачае вялікую частку маладых экзапланетаў, якія размяшчаюцца на велізарнай адлегласці ад Зямлі. Паводле словаў спецыялістаў, для яе рассейвання неабходна блізу 4 тысячаў гадоў з моманту ўтварэння нябеснага цела з уласнай гравітацыяй.

Апарат Cassini змог зафіксаваць некалькі экзапланетаў, якія цалкам акружаныя смугой.

Навукоўцы мяркуюць, што такая з'ява цалкам заканамерная з прычыны таго, што гравітацыйнае поле не можа прыцягваць невялікія часцінкі пылу, не даючы ім прасачыцца ў атмасферу. З гадамі пыл збіраецца ў буйныя астэроіды, якія ў выніку пачынаюць зніжацца, згараючы ў верхніх пластах.

Паводле словаў спецыялістаў, смуга вакол экзапланетаў таксама з'яўляецца важным чыннікам у працэсе фармавання флоры на іх паверхні. Менавіта яна дазваляе пазбегнуць пранікнення прамых сонечных прамянёў на планету, што не дае жывым арганізмам загінуць. З часам з смугі фармуецца падабенства азонавага пласта, які прапускае толькі частку ультрафіялету.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках