18 красавiка 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык Анатоль Трафімчык: «Слуцкі збройны чын» быў нацыянальным паўстаннем

1
Гісторык Анатоль Трафімчык: «Слуцкі збройны чын» быў нацыянальным паўстаннем
Фото: tut.by

Бальшавікі доўгі час спрабавалі выдаць подзвіг нашых продкаў за звычайны сялянскі бунт.

96 гадоў таму ў Слуцкім павеце выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне, удзельнікі якога выступілі за ідэалы незалежнай Беларусі. Больш за месяц, з 27 лістапада да 31 снежня 1920 года, ад 4 да 10 тысяч беларускіх добраахвотнікаў трымалі амаль 100-кіламетровую лінію фронту.

Кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык уважае, што бальшавікам было выгадна падаць «Слуцкі збройны чын» як звычайны сялянскі бунт.

«Дзякуючы Паўлу Жаўрыду паўстанцы ўспрынялі ідэалогію Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі б ён не змог прышчапіць ідэалогію незалежнай Беларусі паўсталым слуцакам, то гэта магло б быць бунтам. Бальшавікам выгадна было падаць паўстанне як нейкі бунт. Выгадна было падаваць яго як «інспірацыю палякаў». Але ні ў якім выпадку яны не хацелі разглядаць «Слуцкі збройны чын» як паўстанне пад лозунгамі незалежнай Беларусі», - распавёў гісторык «Радыё Рацыя».

Слуцкае паўстанне, нягледзячы на велізарную падтрымку з боку беларускага насельніцтва, пацярпела паразу. Прычынамі гэтага былі як колькасная перавага Чырвонай арміі, так і недахоп зброі і амуніцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках