28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбылі расейскія баявыя верталёты

6
У Беларусь прыбылі расейскія баявыя верталёты
АРХІЎНАЕ ФОТА

РФ паставіла ў Беларусь шэсць найноўшых верталётаў Мі-8МТВ-5.

28 лістапада на аэрадроме ў Мачулішчах асабоваму складу 50-й змешанай авіябазы ўручаныя фармуляры ад шасці найноўшых верталётаў Мі-8МТВ-5, паведамляе БелаПАН.

Гэтыя верталёты з'яўляюцца першай партыяй у рамках кантракту на пастаўку дванаццаці машын. Кантракт быў падпісаны з прадстаўнікамі холдынгу «Верталёты Расеі» падчас міжнароднага вайскова-тэхнічнага форуму «Армія-2015».

Як паведаміў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, яшчэ шэсць верталётаў павінны быць пастаўленыя ў Беларусь у канцы траўня — пачатку чэрвеня 2017 года. Звяртаючы ўвагу асабовага складу авіябазы на новыя машыны, Раўкоў сказаў: «На іх нам трэба будзе выконваць задачы ў мірны час і ў выпадку ваеннага часу — з імі ваяваць».

Вельмі важнай падзеяй для будаўнікоў гелікоптэраў Расеі назваў пастаўку ў Беларусь новай вайсковай тэхнікі генеральны дырэктар холдынгу «Верталёты Расіі» Аляксандр Міхееў. Паводле ягоных слоў, гэтыя верталёты на сёння з'яўляюцца найлепшымі ўзорамі верталётнай тэхнікі, вырабленай на Казанскім верталётным заводзе. Міхееў запэўніў Раўкова ў тым, што кантрактныя абавязацельствы расейскі бок выканае ў тэрмін.

Новая мадыфікацыя верталёта ў адрозненне ад Мі-8МТ абсталяваная сучасным комплексам пілатажна-навігацыйнага, мэтавага абсталявання і радыёсувязі. Машына прызначаная для развязання баявых і транспартных задач. Павялічаны аб'ём грузавой кабіны, колькасць пасадачных месцаў узрасла на траціну, што дазваляе выконваць дэсантаванне да 35 дэсантнікаў і транспартаванне суправаджэння медперсаналу да 12 параненых.

Верталёт абсталяваны сістэмай беспарашутнага дэсантавання, якая дазваляе адначасовы спуск чатырох чалавек. Ён таксама здольны выконваць задачы ўдзень і ўночы, на малых вышынях, у складаных метэаралагічных варунках, а таксама прызямляцца і ўзлятаць з неабсталяваных пляцовак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках