17 красавiка 2024, Серада, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства эканомікі: ВУП упадзе на 3%

22
Міністэрства эканомікі: ВУП упадзе на 3%
Выява: kulichki.com

Улады прызналіся, што «ўтрымаць» ВУП не могуць другі год запар.

«Не ўсе спрагназаваныя параметры на гэты год будуць выкананыя. Што да ВУП прагназуецца, што ён скароціцца», - паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі журналістам у аўторак у Менску. З ягоных слоў, рэальнае зніжэнне ВУП сёлета можа скласці ад 2,6 да 3%, паведамляе БелаПАН.

«Недахоп для перапрацоўкі нафтавай сыравіны прывёў да таго, што мы страцілі шэраг паказчыкаў, у тым ліку і ў ВУП. Паводле нашай ацэнцы, папярэдні прагноз скарачэння ВУП на 2% не адбудзецца бо, дагэтуль няма канчатковай пастановы аб куплі нафты ў РФ», - працягнуў міністр.

Ён растлумачыў, што нафта і нафтапрадукты «займаюць вялікую ўдзельную вагу ў ВУП Беларусі».

Нагадаем, паводле вынікаў студзеня-кастрычніка зніжэнне склала 2,8%. У 2015 годзе ВУП Беларусі знізіўся на 3,9% пасля росту на 1,6% у 2014 годзе. Экспэрты ЕАБР прагназуюць падзенне ВУП Беларусі паводле вынікаў 2016 года на 2,6%. МВФ уважае, што ВУП рэспублікі знізіцца ў 2016 годзе на 3%.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках