19 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кожнага працоўнага беларуса прыпадае больш за $4000 дзяржаўнай запазычанасці

42
На кожнага працоўнага беларуса прыпадае больш за $4000 дзяржаўнай запазычанасці
ФОТА: SVABODA.ORG

Адказваць за ўсе павінны чыноўнікі, што падпісваюць дамовы аб крэдытах.

Кожны беларус павінен замежным крэдыторам 1400 даляраў. Такую лічбу агучылі 2 лістапада ў Менску на пасяджэнні круглага стала «Эканоміка без запазычанняў. Як рэфармаваць прамысловасць без знешніх фінансавых запазычанняў», паведамляе БелаПАН.

Калі ўлічыць не толькі замежную дзяржаўную запазычанасць, але і ўнутраную, то гэтая лічба складзе 1900 даляраў на кожнага беларуса. Пры разліку толькі на працоўных лічба вырасце да больш за 8000 рублёў, або больш за 4000 даляраў. Пра гэта заявіла дырэктарка праграмы «Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання» (Sympa) Наталля Рабава.

З яе слоў, прырост унутранай запазычанасці ідзе за кошт выпуску дзяржаблігацый. Фізічныя асобы купляюць толькі 10%, астатняе - юрыдычныя асобы, пераважна камерцыйныя банкі. Рабава дадала, што купляць гэтыя аблігацыі ўлады прымушаюць «вядомымі метадамі».

Запярэчыў ёй дырэктар «Агенцтва дзелавых сувязей» Валянцін Лопан. На яго думку, дзяліць суму дзяржаўнай запазычанасці на колькасць грамадзян і тым самым «ускладаць і на іх псіхалагічную адказнасць па вяртанню» некарэктна. Экспэрт назваў такі падыход «страшылкамі». Ён дадаў, што ніводны беларус - ад немаўляці да пенсіянера - не мае такога абавязку, а адказваць за ўсё павінны чыноўнікі, што падпісваюць дамовы аб крэдытах.

Дзяржаўная запазычанасці Беларусі на 1 кастрычніка 2016 года склала 36 млрд рублёў. У параўнанні з пачаткам года яна вырасла на 3,1 млрд рублёў, або на 9,6%.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках