19 красавiка 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі РФ і Беларусі пачалі вучэнні «славянскае братэрства» ў Сербіі

11
Дэсантнікі РФ і Беларусі пачалі вучэнні «славянскае братэрства» ў Сербіі

Актыўная фаза вучэнняў будзе праходзіць з 6 да 9 лістапада.

Сербска-расейска-беларускія вучэнні «славянскае братэрства - 2016» пачаліся ў чацвер у Сербіі, паведамляе interfax.by са спасылкай на дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый міністэрства абароны РФ.

Паводле звестак прадстаўніка Мінабароны, вучэнні будуць праводзіцца ў тры этапы: падрыхтоўчы, асноўны і завяршальны.

«Сёння падраздзяленні спецыяльнага прызначэння Расеі, Сербіі і Беларусі ў рамках этапу баявога яднання правядуць першыя супольныя трэніроўкі на палігонах «Орешац» і «Ковін». У гэты перыяд у дэсантнікаў трох краін адбудуцца трэніроўкі ў практычнай стральбе, адпрацоўцы тактычных дзеянняў груп спецыяльнага прызначэння ў зоне адказнасці пасля прызямлення», - інфармуе вайсковае міністэрства.

Актыўная фаза вучэнняў будзе праходзіць з 6 да 9 лістапада.

«Хаця вучэнні толькі пачаліся, паразуменне паміж вайскоўцамі трох краін адчулася адразу», - паведамілі ў дэпартаменце, падкрэсліўшы, што «дэсантнікі трох краін разумеюць адзін аднаго без слоў».

10 лістапада пачнецца завяршальны этап падвядзення вынікаў, аналізу праведзеных вучэнняў, які будзе доўжыцца да 13 лістапада.

У вучэннях з расейскага боку возьмуць удзел блізу 250 чалавек, а таксама больш за 50 беларускіх вайскоўцаў. Сербскае Мінабароны ў сваю чаргу праінфармавала, што ў вучэннях удзельнічае 450 сербскіх вайскоўцаў.

«Вучэнні «славянскае братэрства - 2016» дэманструюць сабой працяг супрацоўніцтва паміж паветрана-дэсантнымі падраздзяленнямі Узброеных сіл РФ і спецыяльнай брыгады ВС Сербіі, пачатага вучэннямі «СРЕМ - 2014», якія таксама праводзіліся на тэрыторыі Сербіі. У 2015 годзе вучэнні праводзіліся на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках