29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук вырошчваў галюцынагенныя грыбы ў канапе

9
Мянчук вырошчваў галюцынагенныя грыбы ў канапе

У Менску супрацоўнікі наркакантролю затрымалі ўладальніка інтэрнэт-крамы праз падазрэнне ў распаўсюдзе наркотыкаў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менскага аблвыканкама.

«У якасці бізнэс-мадэлі наркагандляр, ураджэнец Светлагорскага раёна, абраў правераную схему: купіць оптам, расфасаваць, прадаць крыху даражэй. Пачынаў з «марак» і гашышу, затым вырашыў пашырыць асартымент і заняўся развядзеннем галюцынагенных грыбоў. Неабходнае абсталяванне, споры і рэкамендацыі ў вырошчванні знайшоў у інтэрнэце. Свае калоніі пачатковец грыбавед размясціў прама ў нішы канапы, забяспечыўшы там усе неабходныя для росту грыбоў умовы», - распавялі ў УУС.

Затым дылер стварыў сайт для гандлю наркотыкамі, закладкі праводзіў па ўсіх законах канспірацыі, а перапіску з кліентамі вёў з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння.

«Па вяртанні з чарговай паездкі ў Санкт-Пецярбург зламысніка затрымалі прама ля пад'езда - пры ім выяўленыя 50 г гашышу. Падчас ператрусу кватэры знойдзена абсталяванне і прыстасаванні для фасоўкі наркотыкаў, некалькі калоній грыбоў, якія змяшчаюць асабліва небяспечнае рэчыва псілацыбін, і пакуначкі з насеннем канопляў і некалькіх відаў кактусаў, якія таксама валодаюць галюцынагеннымі ўласцівасцямі», - удакладнілі ва УУС.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках