20 красавiка 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр гандлю Чаканаў нечакана выйшаў з СІЗА

13
Экс-міністр гандлю Чаканаў нечакана выйшаў з СІЗА
ВАЛЯНЦІН ЧАКАНАЎ

Былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў, якога падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, адпушчаны з СІЗА.

«Расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца на завяршальнай стадыі. У дачыненні да падазронага мера стрымання была змененая на не звязаную з пазбаўленнем волі», — распавяла tut.by афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле звестак неафіцыйных крыніц, экс-міністр гандлю быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, Валянцін Чаканаў быў затрыманы ў снежні 2015 года. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Валянцін Чаканаў узначальваў міністэрства гандлю з 2009 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках