23 красавiка 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расатам змяніў кіраўніка будаўніцтва БелАЭС

4
Расатам змяніў кіраўніка будаўніцтва БелАЭС

Віцэ-прэзідэнтам праекта Беларускай АЭС расейскага АТ «НІАЭП» прызначаны Віталь Медзякоў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ASE.

Юрый Пуставы, які ўзначальваў будаўніцтва Беларускай АЭС з 2012 года, вызвалены ад пасады праз стан здароўя, гаворыцца ў паведамленні. Кіраўнік Групы кампаній ASE Валерый Лімарэнка высока ацаніў уклад Пуставога ў беларускі праект: «Беларуская пляцоўка з'яўляецца ўзорнай з пункту гледжання арганізацыі будаўніцтва. Тут паспяхова і эфектыўна прымяняюцца самыя сучасныя інструменты і тэхналогіі кіравання праектамі. І ў гэтым вялікая асабістая заслуга Юрыя Пуставога».

Медзякоў раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта НІАЭП праектаў у Расеі, быў дырэктарам будаўніцтва Растоўскай АЭС.

Беларуская АЭС, якая будуецца пры ўдзеле Расеі пад Астраўцом у Гарадзенскай вобласці, будзе складацца з двух энэргаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2.400 мегават. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 - тыпавы расейскі праект атамнай станцыі новага пакалення, нагадвае БелаПАН.

Раней ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока БелАЭС планаваўся на 2018 год, другога - на 2020 год.

Аднак на гэты момант вывучаецца пытанне магчымай карэкціроўкі графіка будаўніцтва Беларускай АЭС. «Нейкая карэкціроўка магчымая. Гэтыя пытанні цяпер з генпадрадчыкам прапрацоўваецца», - паведаміў 26 верасня намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Змена тэрмінаў уводу атамнай станцыі магчымая праз інцыдэнт, які адбыўся на будпляцоўцы 10 ліпеня, аднак вядома пра яго стала толькі праз два тыдні з сацыяльнай сеткі і СМІ. Падчас выпрабавальнай трэніровачнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох метраў. Расейскі бок заявіў пра гатоўнасць замяніць пашкоджаны корпус.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках