17 красавiка 2024, Серада, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск і Масква не могуць падпісаць кантракт аб рэактары для БелАЭС

14
Менск і Масква не могуць падпісаць кантракт аб рэактары для БелАЭС

Корпус рэактара першага энэргаблока Астравецкай АЭС павінен прыбыць у Астравец у канцы года.

Аб гэтым паведамляецца ў рэпартажы тэлеканала АНТ з валгадонскага завода «Атаммаш», дзе на гэтым тыдні адбылася адгрузка корпуса рэактара, піша tut.by.

Нагадаем, праз ліпеньскі інцыдэнт з падзеннем корпуса першага энэргаблока была прынятая пастанова замяніць абсталяванне.

На шляху да Астраўца корпус для другога энэргаблока, які павінны ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Яго абяцаюць даставіць на аб'ект да канца гэтага года. Але, хутчэй за ўсё, рэактарны корпус усталююць у першы энэргаблок. Гэта значыць, патрэбны яшчэ адзін, наўзамен пашкоджанага. І гэта прадмет перамоў паміж Мінэнэрга Беларусі і карпарацыяй «Расатам».

З неафіцыйнай інфармацыі з Валгадонска, кантракт на выраб новага корпуса пакуль не падпісаны. Каментароў завод не дае: «Атаммаш» вырабіць, калі будзе такая задача.

На «Атаммашы» сцвярджаюць: віны вытворцы няма. Абсталяванне выпусціў, са слоў «Расатама», выканаўца — кампанія «Сезам» з Цвярской вобласці Расеі, якая, магчыма, не здольная аплаціць новы корпус — гэта амаль 800 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Выпадак, хутчэй за ўсё, не страхавы, бо ёсць наўпроставая віна «Сезама» і генеральнага выканаўцы: гэта кампанія структуры «Расатама» — «Атамбудэкспарт». Замоўца ж і рэгулятар (Мінэнэрга Беларусі) зрабілі тое, што павінны былі — прыпынілі ўзвядзенне энэргаблока.

Хто аплаціць выдаткі, як зрушацца тэрміны і ці паспеюць з другім энэргаблокам да 2020 года? Усё залежыць ад перамоў. Стандартны час на выраб корпуса рэактара — 36 месяцаў, а да яго вырабу ў Валгадонску яшчэ не прыступалі.

«Расатам» можа аддаць корпус для Ленінградскай АЭС, першы энэргаблок якой павінны запусціць у 2019-м годзе. Выраб у вялікай ступені гатоўнасці, і тэрмін здачы БелАЭС павялічыцца максімум на год, паведамляе тэлеканал. На «Атаммашы» ёсць і камплекты для іншых станцый, іх таксама могуць перакінуць у Астравец. Замена ў гэтым выпадку — пытанне ў тым ліку палітычнае. Расея не хоча страчваць імідж надзейнага пастаўніка ядзернага абсталявання і, магчыма, гатовая на саступкі. Тэрміны здачы станцыі ў Астраўцы наогул могуць не зрушыцца: патэнцыял «Атаммаша» ў разы большы, а палова яго плошчаў нават не выкарыстоўваюцца.

Раней планавалася, што першы блок БелАЭС запрацуе ў 2018 годзе, другі — у 2020 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках