28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Superbullz выпусцілі антыкамуністычны кліп «Чарка-скварка»

The Superbullz выпусцілі антыкамуністычны кліп «Чарка-скварка»

Музыкі заклікаюць беларусаў не рамантызаваць падзеі 1917 года.

На гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі гурт The Superbullz, вядомы раней пад назвай The Superboyz, прадэманстраваў на tuzin.fm песню «Чарка-скварка» і лірык-відэа на яе. Музыкі заклікаюць не рамантызаваць падзеі 1917 года.

Вакаліст The Superbullz Алесь-Францішак Мышкевіч, кажа, што ў «Чарку-скварку» ўпісваецца зборны вобраз сярэднестатыстычнага маладзёна, якога нічога не цікавіць у жыцці, акрамя элементарных патрэбаў.

«Менавіта такія людзі 100 гадоў таму былі заражаныя вірусам камуністычнай ідэі, што і прывяло да жудасных наступстваў у нашай гісторыі. Рамантызаваць падзеі 1917 года не трэба, гэта небяспечны шлях. Тым больш цяпер, калі ідэя вяртання ў савецкую эпоху выглядае ўжо не на такім трызненнем, як усяго некалькі гадоў таму», - кажа Алесь-Францішак.

У сваім кліпе The Superbullz распавядаюць гісторыю пра містычныя падзеі, якія здарыліся ў адной з менскіх кватэр. Паводле сюжэту, дзеянне адбываецца ў адным і тым жа месцы з розніцай у год. Цяпер гэтую кватэру здымае студэнтка (Карына Момат), якая піша дыпломную працу на тэму падзей 1917 года і іх наступствах. У будучыні, у гэтай кватэры жыве просты хлопец (Ягор Якушык), жыццё якога банальнае і шэрае. Паміж імі ўзнікае дзіўная сувязь: дзяўчына, якая вывучае працы Леніна, стала знаходзіць сляды вандалізму на кнігах правадыра пралетарыяту. А хлопец знаходзіць гэтыя кнігі і спрабуе іх знішчыць. Меркавалася прадэманстраваць паўнавартасны кліп на «Чарку-скварку», але большая частка знятага відэа знікла з карт памяці. Але гурт наважыў усё ж прэзентаваць песню ў выглядзе лірык-відэа на 7 лістапада, каб данесці сваё стаўленне да гэтай даты. Рэжысёрам мантажу стаў Ігар Чышчэня.

Прэм'еру каманда запускае пад новай назвай - The Superbullz. Як тлумачыць прадусар гурта Руслан Старыкоўскі, да гэтага іх падштурхнуў такі выпадак. Пры згодзе выступу The Superboyz на карпаратыве аднаго футбольнага клуба з Расеі, расейскі пошукавы сэрвіс выдаў патэнцыйным заказчыкам поп-гурт трэцяга гатунку. Сябрам з бліжняга замежжа, якіх папрасілі праверыць гэта праз свае кампутары, сярод першых таксама траплялася іншая каманда. Таму і наважылі назву падкарэктаваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках